Лукашэнка аддасць частку сваёй бульбы ў інтэрнаты і дзіцячыя дамы

© Photo : пресс-служба президентаПрэзідэнт збірае ўраджай
Прэзідэнт збірае ўраджай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За дзень кіраўнік дзяржавы з памочнікамі выкапаў бульбу і сабраў з бахчы кавуны.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Частка ўраджаю, сабранага на прэзідэнцкім прысядзібным участку ў Мінску, будзе аддадзена ў дзіцячыя дамы і дамы-інтэрнаты для састарэлых, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Кавуны, сабраныя ў сяле - Sputnik Беларусь
Каля 500 тон кавуноў плануюць сабраць у Беларусі

У сераду 5 верасня беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка пачаў збіраць ураджай, які вырасціў у бягучым годзе.

Паводле інфармацыі прэс-службы, за дзень кіраўнік дзяржавы з памочнікамі выкапаў бульбу (каля 60 тон) і сабраў з бахчы кавуны (42 тоны).

Як паведамілі ў эфіры тэлеканала, як звычайна, частку ўраджаю з прэзідэнцкага падворка адправяць у дзіцячыя дамы і дамы-інтэрнаты для пажылых людзей. Ужо стала традыцыяй, што малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай прывозіць гародніну і садавіну з прэзідэнцкіх "сотак" у адзін з падшэфных дамоў-інтэрнатаў, дзе пражываюць пажылыя людзі.

Напрыклад, у мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка перадаў мінскаму дому-інтэрнату для пенсіянераў і інвалідаў тону яблыкаў з уласнага ўчастка.

Стужка навiн
0