Відэа

Гісторыю Беларусі за пяць хвілін распавяла беларуска, якая жыве ў ЗША

Аўтар відэа, Воля Дземка, жыве і працуе ў амерыканскім Сіэтле.

На YouTube з'явіўся ролік, які распавядае гісторыю нашай краіны меньш чым за 5 з паловай хвілін. Прадзюсарам і рэжысёрам відэа з'яўляецца беларуска Воля Дземка — рэжысёр, фэшн-фатограф, фолк-спявачка і лінгвіст, якая жыве ў ЗША і вельмі зацікаўленая ў тым, каб распаўсюджваць родную культуру сярод замежнікаў. Відэа ўяўляе сабой урывак з дакументальнай стужкі "Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні".

У роліку сцвярджаецца, што беларускія народныя песні можна аднесці да найстаражытнейшых спеваў у Еўропе, якія захаваліся ў нязменным выглядзе. Фрагмент з дакументальнай стужкі, якую хутка можна будзе набыць на DVD ці паглядзець у сеціве, распавядае пра гісторыю Беларусі – ад антычнасці – першага пісьмовага ўпамінання насельніцтва гэтай тэрыторыі Герадотам – да нашых дзён.

Відэа даступна на беларускай і англійскай мове.

У роліку ў якасці эксперта з'яўляецца Сяргей Траццяк, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Анімацыю стварылі Юлія Рудзіцкая, Анатоль Тадорскі, апошні зрабіў і камп'ютарную графіку. Тэкст чытае народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі