Відэа

Беларускую "Купалiнку" выканалі на Сусветных гульнях качэўнікаў

Video Player is loading.
Бягучы час 0:00
/
Duration 0:00
Загрузка: 0%
Прагрэс: 0%
Тры патокі у эфіры
Час, які застаўся -0:00
 
1x
Беларускую "Купалiнку" выканалі на Сусветных гульнях качэўнікаў
1:09
Падпісацца
У спаборніцтве, якое праходзіць у Кыргызстане, прымае ўдзел наша каманда. Глядзіце на відэа, якой творчы нумар яна падрыхтавала.

Беларуская песня "Купалiнка" прагучала на вечары, які прайшоў на Сусветных гульнях качэўнікаў у Кыргызстане, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Sputnik.

Выканаўцы выйшлі на сцэну ў нацыянальных касцюмах. Песня суправаджалася карагодамі.

Творчы нумар падрыхтавала беларуская каманда, якая прымае ўдзел у Гульнях. Наша рэспубліка прадстаўлена на спартыўным мерапрыемстве ў традыцыйных відах нацыянальнай барацьбы — алыш, гораш, пахлавані, а таксама казах курэса.

Канкурэнцыя ў гэтым годзе вялікая: усяго на мерапрыемства прыехалі больш за 2 тысячы спартсменаў з 80 краін. У мінулым годзе ў агульнакамандным заліку перамагла каманда краіны, якая праводзіць спаборніцтва, — Кыргызстана.

Стужка навiн
0