МІНСК, 7 вер — Sputnik. Мессенджер Viber даў карыстачам магчымасць перакладу паведамленняў проста ў чаце.
Для перакладу паведамлення трэба будзе толькі націснуць на яго і выбраць опцыю перакладу. Паведамленне на патрэбнай мове з'явіцца пад арыгіналам. Такая опцыя ўжо даступная для карыстальнікаў прылажэння на Android, а неўзабаве з'явіцца і для iOS.
Паведамленні будуць пераводзіцца на мову, усталяваную на тэлефоне па змаўчанні, але можна будзе перавесці іх і на любую іншую. Для гэтага, націснуўшы на паведамленне, трэба будзе выбраць пункт "мова" і адзначыць патрэбную са спісу.
Новая опцыя з'явілася ў мэсенджары дзякуючы калабарацыі з Google Translate.