МІНСК, 7 вер — Sputnik. Велізарны бутафорскі торт усталявалі ў чацвер на плошчы Свабоды ў Мінску, паведаміла прэс-служба Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
"Ля ратушы з'явіўся велізарны торт да дня нараджэння сталіцы. Крыху пазней на ім з'явяцца тры свечкі з аб'ёмнымі лічбамі 9, 5 і 1", — гаворыцца ў паведамленні.
Возле ратуши появился огромный торт ко дню рождения столицы🎂
— Мингорисполком (@minskgovby) 6 сентября 2018 г.
Чуть позже на ней появятся три свечи с объемными цифрами «9», «5», «1»#минску951 pic.twitter.com/XbFOEvVJof
У бягучым годзе беларускай сталіцы споўніцца 951 год, на 8 і 9 верасня ў Мінску запланаваны шэраг святочных мерапрыемстваў. Так, у прыватнасці, на плошчы Свабоды пройдзе урачысты шлюб дзевяці пар, будзе дадзены старт праекту "Мінск — горад прыгажосці".
У рамках святкавання Дня горада ў Мінску пройдуць чарговы паўмарафон, міжнародны турнір па сілавым экстрыме, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.