МІНСК, 7 вер — Sputnik. Вечар памяці Іосіфа Кабзона пройдзе ў Брэсце, паведамілі ў Расійскім цэнтры навукі і культуры.
Мерапрыемства запланавана на 11 верасня ў будынку Цэнтра. У зале прагучаць песні Іосіфа Кабзона ў выкананні вучняў Брэсцкага музычнага каледжа імя Шырмы. Потым пакажуць мастацка-дакументальны фільм пра спевака. Суправаджаць кінапаказ будзе выступ музыкаў і спевакоў абласной філармоніі, якія таксама выканаюць кампазіцыі з рэпертуару знакамітага артыста, піша "Вячэрні Брэст".
"Галоўны голас вялікай краіны, ён спяваў пра жыццё кожнага, у поўнай меры падзяляючы і гора, і радасць. Ён паспяваў усё: спяваць, займацца палітыкай, дапамагаць людзям і быць выдатным сем'янінам", — адзначылі ў Расійскім цэнтры навукі і культуры.
Уваход на мерапрыемства арганізатары зрабілі свабодным.
Народны артыст СССР, дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон памёр 30 жніўня пасля працяглай хваробы. У мінулыя выхадныя прайшлі яго пахаванне.