Відэа

Перадпрэм'ерны паказ адкладзенай прэм'еры: кадры оперы "Саламея"

Падпісацца
7 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі прайшоў перадпрэм'ерны паказ оперы "Саламея", які выклікаў павышаную цікавасць публікі ўжо таму, што абяцаная прэм'ера была перанесена ў самы апошні момант.

Sputnik пабываў на перадпрэм'ерным паказе оперы "Саламея" ў Вялікім тэатры Беларусі, якую паставіў галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ.

Прэм'ера павінна была адбыцца 9 і 10 верасня, але ў апошні момант, калі на спектакль ужо рэалізавалі амаль усе квіткі, была перанесена на кастрычнік. Падставай стаў ліст "праваслаўных грамадзян", які быў разасланы па інстанцыях. Вернікі сцвярджаюць, што прэм'ера такога спектакля напярэдадні дня адсячэння галавы Іаана Прадцечы, якое праваслаўныя адзначаюць 11 верасня, абражае іх рэлігійныя пачуцці.

І, хоць раней паведамлялася, што мітрапаліт Павел даў згоду на пастаноўку "Саламеі", яе прэм'еру вырашылі перанесці на кастрычнік.

Многія ўзгадалі, што арэол скандальнасці заўсёды суправаджаў "Саламею" — няхай гэта будзе кніга Оскара Уайльда або опера Штрауса. І таму перадпаказ выклікаў вялікую цікавасць публікі. Глядзіце, як гэта было, у відэасюжэце Sputnik.

Стужка навiн
0