Для каго Кітай - канкурэнт, а для каго - партнёр?

© Sputnik / Виктор ТолочкоІндустрыяльны парк "Вялікі камень"
Індустрыяльны парк Вялікі камень - Sputnik Беларусь
Палова расіян лічыць кітайцаў партнёрамі, а больш за палову французаў і амерыканцаў - канкурэнтамі.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Большасць расіян пазітыўна ацэньваюць дзеянні Кітая на міжнароднай арэне, а палова жыхароў РФ лічыць кітайцаў партнёрамі, а не канкурэнтамі, сведчаць дадзеныя праведзенага кампаніяй Ifop апытання ў рамках праекта Spuntik.Меркаванне.

Усходні эканамічны форум пройдзе ва Уладзівастоку 11-13 верасня і традыцыйна збярэ прадстаўнікоў улады і бізнесу многіх краін. Упершыню прыме ўдзел у мерапрыемстве і кітайскі лідэр Сі Цзіньпін. Напярэдадні мерапрыемства найстарэйшая сацыялягічная кампанія Францыі Ifop у рамках праекта Sputnik.Меркаванне высветліла стаўленне еўрапейцаў да Кітаю.

Партнёр ці канкурэнт?

Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання, думкі расіян аб Кітаі значна адрозніваюцца ад меркавання еўрапейцаў: палова расіян лічаць Кітай партнёрам (і толькі 34% — канкурэнтам) і 59% пазітыўна ацэньваюць дзеянні Кітая на міжнароднай арэне.

У той жа час, больш за палову французаў і амерыканцаў — 56% і 55% адпаведна, а таксама 41% немцаў і 40% брытанцаў называюць Кітай хутчэй канкурэнтам.

© SputnikДля каго Кітай - канкурэнт, а для каго - партнёр?
Для каго Кітай - канкурэнт, а для каго - партнёр? - Sputnik Беларусь
Для каго Кітай - канкурэнт, а для каго - партнёр?

Негатыўна дзеянні Кітая на міжнароднай арэне ўспрымае досыць вялікая колькасць жыхароў заходніх краін: 47% амерыканцаў, 45% французаў, 44% немцаў і брытанцаў.

Партнёрам Кітай гатовыя назваць толькі 14% брытанцаў, 15% амерыканцаў, 16% французаў і толькі чвэрць немцаў.

Цікава, што ў Расіі грамадзяне з вышэйшай адукацыяй часцей ацэньваюць дзеянні Кітая станоўча, а ў Францыі чым вышэй — тым горш.

Стратэгічны партнёр

Без усялякіх апытанняў зразумела, што паміж Кітаем і Беларуссю выбудаваныя асаблівыя адносіны: дзяржавы з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, а Сі Цзіньпін і прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка перыядычна праводзяць сустрэчы і перамовы на высокім узроўні.

Сёння Беларусь і Кітай звязвае таваразварот звыш трох мільярдаў долараў, а таксама буйныя інвестыцыі: функцыянуе беларуска-кітайскі парк "Вялікі Камень", рэспубліка падтрымлівае праект новага "Шаўковага шляху". Кітайскі бізнес усё часцей працуе з Беларуссю — у тым ліку ствараюцца агульныя прадпрыемствы.

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Беларусі правёў сустрэчу з паслом Кітая Цуй Цымінам — апроч іншага, бакі размаўлялі аб неабходнасці пашыраць супрацоўніцтва і вырашаць пытанні з доступам беларускіх тавараў на кітайскі рынак.

Неаднаразова асаблівы характар ​​узаемаадносін паміж краінамі адзначаў і Лукашэнка: ён адкрыта называе Цзіньпіна сябрам і ўпэўнены ў паспяховасці агульных праектаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі