МІНСК, 10 вер — Sputnik. На будучым тыдні ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, аднак у некаторых раёнах краіны пройдуць дажджы і навальніцы, паведамілі ў панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак, 10 верасня, у рэспубліцы будзе воблачна з праясненнямі. У некаторых раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра падымецца да +18..+24°С. У сталіцы ападкаў не чакаецца, днём будзе +22..+24°С, увечары — каля +20°С.
"11 верасня надвор'е Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе, па паўднёвым усходзе краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу", — паведамілі ў Белгідрамеце.
У аўторак таксама будзе воблачна, месцамі — з дажджамі і нават навальніцамі, ноччу і раніцай будзе назірацца слабы туман. Ноччу тэмпература апусціцца да +9..+15°С, а пасля абеду паветра прагрэецца да +19..+25°С.
У сераду, 12 верасня, у асобных раёнах рэспублікі чакаюць кароткачасовых дажджоў, а ў паўночнай палове Беларусі — парывістага ветру. У начныя і ранішнія гадзіны будзе +10..+15°С, аднак ужо днём паказчык дасягне адзнакі ў +21..+27°С (па поўначы +18..+20°С).
Аналагічнае надвор'е захаваецца і ў чацвер, 13 верасня: месцамі пройдуць дажджы, паветра астыне да +10..+15°С ноччу і прагрэецца да +17..+24°С (а ў паўднёвых раёнах — да +27°С) днём.
Згодна з папярэднім прагнозам, 14 верасня таксама будзе пахмурна, тэмпература паветра крыху знізіцца: у начныя гадзіны дасягне адзнакі ў +11°С, а днём падымецца да +19°С.