У рамках традыцыйнай акцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі "Вераснёвая ноч", прысвечанай сёлета авангарднаму мастацтву, калекцыя музея папоўнілася трыма супрэматычнымі працамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Вучаніца Малевіча і Стрэмяжынскага, жонка вядомага французскага мастака Фернана Лежэ да самай смерці не губляла сувязяў з беларускай радзімай і музеем.
"Я тады працаваў у Мастацкім музеі. Неяк дырэктар і кажа, што сёння прылятае мадам Лежэ. Паехалі ў аэрапорт, сустрэлі яе. А паколькі я тады быў яшчэ халасцяком, мяне вызначылі, што я буду накшталт ардынарца. І я насіў за ёй паліто і футра — Лежэ было ўвесь час то горача, то холадна. Неяк я падгледзеў, як яна гімнастыкай займаецца, і зрабіў накід яе партрэта скульптурнага. Але самае каштоўнае ў наступны яе прыезд, калі яна прывезла эскіз мазаікі на франтон Палаца Спорту, выкананы яе мужам. Яна паказала эскіз і інструкцыю кіраўніцтву і Машэраву. Яна казала, што аплоціць камандзіроўку рабочым, мастакам, аплаціць гасцініцу, аплаціць матэрыялы, толькі дайце магчымасць рэалізаваць гэтую працу. Але да гэтага часу на гэтым брылі нічога і няма", — распавёў Міско.
Як успамінае суразмоўца Sputnik, з Беларусі Надзя Лежэ любіла везці сапраўдныя "каралі" з лясных грыбоў. Міско лічыць, што ўвекавечыць памяць Надзеі Хадасевіч-Лежэ як мінімум у нашай краіне проста неабходна, паколькі мастачка і падзвіжніца мастацтва зрабіла вельмі і вельмі шмат, і часцяком цалкам бескарысліва.
Гутарку з Іванам Міско слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.