Сталі вядомыя пераможцы фестывалю "Новая хваля" ў Сочы

© Photo : Фестиваль "Новая волна"Пераможца конкурсу маладых выканаўцаў "Новая хваля" Дан Розін
Пераможца конкурсу маладых выканаўцаў Новая хваля Дан Розін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцам міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў стаў прадстаўнік Расіі Дан Розін.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Па выніках пяці дзён міжнароднага конкурсу пераможцам стаў выканаўца Дан Розін, які прадстаўляў Расію.

Другое месца паміж сабой падзялілі два выканаўцы: Дар'я Антанюк і Геворг Аруцюнян (Gevorg Harutyunyan) з Арменіі. Трэцяе месца дасталося грэчаскай спявачцы Demy.

Публикация от Dan Rozin (@mr.dan_rozin) 9 Сен 2018 в 1:49 PDT

Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў "Новая хваля" праходзіў у Сочы з 4 па 9 верасня. Удзельнікамі конкурсу сталі 15 маладых артыстаў з дзесяці краін свету.

Конкурс праводзіўся ў Сочы ўжо чацвёрты раз, да гэтага ён праходзіў у Юрмале. Прызавы фонд склаў 7 мільёнаў рублёў.

У рамках "Новай хвалі" на сцэне New Wave Hall (Алімпійскі парк) прайшлі творчыя вечары групы A`Studio, Уладзіміра Праснякова, Ірыны Алегравай. Паводле звестак арганізатараў, канцэртныя пляцоўкі за час фестывалю наведала больш за 35 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0