МІНСК, 11 вер — Sputnik. Аграрыі Беларусі ў наступным годзе плануюць сабраць дзевяць мільёнаў тон збожжа, пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
"Мы павінны планаваць збор ураджаю ў наступным годзе больш за дзевяць мільёнаў тон", — сказаў ён.
Паводле слоў намесніка міністра, зараз працягваецца пасяўная, якую плануюць скончыць да канца месяца. У прыватнасці, ужо пасеяны крыжакветныя культуры і рапс.
Для паспяховай зімоўкі культур і павышэння ўраджайнасці беларускія аграрыі плануюць выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні: у прыватнасці, пад азімыя — 180 тысяч тон калійных, 96 тысяч тон — фосфарных і 43 тысяч тон — азотных. Так згодна з планамі ўдасца дасягнуць ураджайнасці ў 45 цэнтнераў з гектара.
З-за працяглай засухі, якая ўсталявалася ў Беларусі ў канцы вясны і на пачатку лета, ураджай збожжавых у рэспубліцы ў бягучым годзе апынуўся ніжэй за леташні, аднак, па словах Гракуна, падстаў для росту цэн на хлеб і хлебабулачныя вырабы няма.