МІНСК, 11 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даслаў выхаванцам акадэміі футбольнага клуба "Дынама-Брэст" сваю майку з аўтографам, паведаміла прэс-служба "Дынама-Брэст" атрымалі майку, падпісаную прэзідэнтам Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні.
На прэзідэнцкай футболцы пад № 1 акрамя яго аўтографа ёсць і пажаданне маладым спартсменам: "Вучыцеся перамагаць!"
📷 Учащиеся Академии "Динамо-Брест" получили майку, подписанную Президентом Беларуси Александром Лукашенко. #fcdb1960
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) 10 сентября 2018 г.
Подарок приурочен к открытию тренировочного центра Академии "Динамо-Брест" в Александрии. pic.twitter.com/BiNBKAUv2r
Падарунак беларускага лідара юным футбалістам быў прымеркаваны да адкрыцця трэніравальнага цэнтра акадэміі клуба ў Александрыі.
Раней прэзідэнт Беларусі неаднаразова адзначаў, што ў маладыя гады захапляўся футболам і нават па начах зашываў мячы, таму што новыя не было магчымасці купіць. У цяперашні час Лукашэнка аддае перавагу хакею — яго каманда ўдзельнічае ў Калядным турніры, традыцыйна прэзідэнт гуляе пад першым нумарам.