Радыё

Старыкоў: пра тэракт 11 верасня 2001 года застаецца шмат пытанняў

© SputnikРасійскі пісьменнік, публіцыст, палітычны эксперт Мікалай Старыкоў
Расійскі пісьменнік, публіцыст, палітычны эксперт Мікалай Старыкоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі пісьменнік, публіцыст, палітычны эксперт Мікалай Старыкоў успамінае акалічнасці тэрарыстычных нападаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне 11 верасня 2001 года і пытанні пра абставіны трагедыі, так і тыя, што засталіся без адказаў.
Стариков: о терактах 11 сентября 2001 года остается много вопросов

Дата 11 верасня 2001 года стала трагічнай не толькі ў гісторыі ЗША, але і ўсяго свету. 17 гадоў таму ў выніку атакі тэрарыстаў былі разбураныя дзве вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку. Яшчэ адзін самалёт быў накіраваны на размешчаны паблізу Вашынгтона будынак Пентагона.

Паводле афіцыйнай версіі, у выніку нападаў загінула 2977 чалавек. Гэты тэракт стаў найбуйнейшым у гісторыі па колькасці ахвяр.

Да гэтага часу ёсць розныя меркаванні аб тым, што ў гэтай жудаснай гісторыі занадта шмат падазроных дэталяў і няма адказаў на шэраг канкрэтных пытанняў. Сваім меркаваннем у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь падзяліўся расійскі пісьменнік, публіцыст, лідар руху "Патрыёты Вялікай Айчыны" Мікалай Старыкоў.

"Для мяне трагедыя 11 верасня з'яўляецца трагедыяй рукатворнай. Рукі, якія ажыццявілі гэты маштабны тэракт, нажаль, зусім не тыя, якім прынята прыпісваць тое, што адбылося. Засталася маса пытанняў, на якія да гэтага часу няма адказаў. Напрыклад, будынак Пентагона, у які нібыта ўрэзаўся адзін з сагнаных самалётаў, чамусьці не мае разбурэнняў, якія павінны былі быць ад лятальнага аб'екта з крыламі. Ёсць толькі адна вялікая ўваходная адтуліна", — адзначае Старыкоў.

Па словах суразмоўцы, сярод іншых абставінаў выклікае пытанні і траекторыя руху самалётаў, і занадта падазронае знікненне запісаў відэакамер, якія знялі момант падзення лайнера на Пентагон.

"Пытанняў вельмі шмат. Чаму, напрыклад, адзін з будынкаў, у які не ўрэзаўся самалёт, дакладна таксама склаўся, як і вежы-блізняты? І наогул разбурэнне будынкаў, якія пры праектаванні былі разлічаны, у тым ліку, і на падзенне самалёта, вельмі нагадвае накіраваныя выбухі", — мяркуе Старыкоў.

Поўную версію размовы з расійскім пісьменнікам, публіцыстам, лідарам руху "Патрыёты Вялікай Айчыны" Мікалаем Старыковым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0