https://bel.sputnik.by/20180911/umer-vasilij-kazakov-pervyj-ministr-zdravoohraneniya-belarus-1037583406.html
Памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі
Памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі
Sputnik Беларусь
Васіль Казакоў памёр на 84-м годзе жыцця, пахаваюць яго на Усходніх могілках сталіцы ў аўторак. 11.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-11T09:52+0300
2018-09-11T09:52+0300
2023-06-01T15:36+0300
у беларусі
навіны
грамадства
галоўнае
беларусь
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
смерць публічных людзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103529/47/1035294733_0:298:2835:1893_1920x0_80_0_0_c1127f768b8194f3d9d71aa1cd14967c.jpg
МІНСК, 11 вер — Sputnik. Памёр першы міністр аховы здароўя ў гісторыі незалежнай Беларусі Васіль Казакоў, адпаведную інфармацыю пацвердзілі Sputnik у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.Васіль Казакоў узначальваў міністэрства аховы здароўя з 1991 па 1994 год, да гэтага ён у 1987-1990 гадах працаваў намеснікам кіраўніка Міністэрства аховы здароўя БССР.Як стала вядома ў аўторак, Казакоў памёр на 84-м годзе жыцця ў мінулыя выхадныя. Пахаваюць былога міністра сёння на Усходніх могілках сталіцы, развітанне адбудзецца ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.Падчас працы Казакова міністрам у абласцях з'яўляліся дыягнастычныя цэнтры, таксама быў адкрыты шэраг медыцынскіх інстытутаў і цэнтраў, у тым ліку — Цэнтр трансплантацыі касцявога мозгу. Цікава, што Казакоў сустракаўся з Білам і Хілары Клінтан падчас іх візіту ў рэспубліку ў 1994 годзе — амерыканскі прэзідэнт з жонкай прывозіў у краіну гуманітарную дапамогу.Першы ў гісторыі незалежнай Беларусі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Васіль Казакоў нарадзіўся 20 лютага 1935-га, у 1959-м скончыў Мінскі медінстытут (сёння — БДМУ). Працаваў тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача бальніцы ў Хоцімску, кіраваў бальніцай Касцюковіцкага раёна. Пасля адстаўкі з пасады кіраўніка Міністэрства аховы здароўя ў 1994-м працаваў галоўным урачом аднаго з санаторыяў.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103529/47/1035294733_311:0:2835:1893_1920x0_80_0_0_1af32bda67730eac445feedf955040ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, смерць публічных людзей
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, смерць публічных людзей
Памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі
09:52 11.09.2018 (абноўлена: 15:36 01.06.2023) Васіль Казакоў памёр на 84-м годзе жыцця, пахаваюць яго на Усходніх могілках сталіцы ў аўторак.
МІНСК, 11 вер — Sputnik. Памёр першы міністр аховы здароўя ў гісторыі незалежнай Беларусі Васіль Казакоў, адпаведную інфармацыю пацвердзілі Sputnik у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Васіль Казакоў узначальваў міністэрства аховы здароўя з 1991 па 1994 год, да гэтага ён у 1987-1990 гадах працаваў намеснікам кіраўніка Міністэрства аховы здароўя БССР.
Як стала вядома ў аўторак, Казакоў памёр на 84-м годзе жыцця ў мінулыя выхадныя. Пахаваюць былога міністра сёння на Усходніх могілках сталіцы, развітанне адбудзецца ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Падчас працы Казакова міністрам у абласцях з'яўляліся дыягнастычныя цэнтры, таксама быў адкрыты шэраг медыцынскіх інстытутаў і цэнтраў, у тым ліку — Цэнтр трансплантацыі касцявога мозгу. Цікава, што Казакоў сустракаўся з Білам і Хілары Клінтан падчас іх візіту ў рэспубліку ў 1994 годзе — амерыканскі прэзідэнт з жонкай прывозіў у краіну гуманітарную дапамогу.
Першы ў гісторыі незалежнай Беларусі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Васіль Казакоў нарадзіўся 20 лютага 1935-га, у 1959-м скончыў Мінскі медінстытут (сёння — БДМУ). Працаваў тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача бальніцы ў Хоцімску, кіраваў бальніцай Касцюковіцкага раёна. Пасля адстаўкі з пасады кіраўніка Міністэрства аховы здароўя ў 1994-м працаваў галоўным урачом аднаго з санаторыяў.