Больш за палову вакансій у Беларусі звязаны з рабочымі спецыяльнасцямі

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкБеспрацоўны ў цэнтры занятасці
Беспрацоўны ў цэнтры занятасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя за год крыху знізіўся і дасягнуў 0,4 працэнта.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 65 працэнтаў ад агульнай колькасці вакансій, паведаміла Мінпрацы і сацабароны. Такім чынам, за год патрэба ў такіх спецыялістах вырасла больш чым на 6%.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 верасня знізіўся на 0,3 працэнтнага пункта ў параўнанні з 2017 годам і склаў 0,4%.

"На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 верасня 2018 года было 16,3 тыс. чалавек, што на 45,2 працэнта менш беспрацоўных, чым на 1 верасня 2017 года", — сказалі ў міністэрстве.

Найбольшы ўзровень беспрацоўя зафіксаваны ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях, найменшы — у Мінску.

Узрасла і колькасць заяўленых наймальнікамі свабодных рабочых месцаў. Да 1 верасня гэтага года былі пададзеныя звесткі аб наяўнасці 76,6 тыс. свабодных працоўных месцаў, і гэта на 35,4 працэнта больш, чым на 1 верасня 2017 года.

За восем месяцаў гэтага года больш за 143 тыс. чалавек звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні. На ўлiк у якасцi беспрацоўных усталі больш за палову з тых, хто звярнуўся.

Пастаянную працу атрымалі 107,8 тыс. чалавек. Яшчэ 4,6 тыс. чалавек адправіліся на навучанне для далейшага працаўладкавання. А у аплачваемых грамадскіх работах пры садзейнічанні службы занятасці прынялі ўдзел 26,7 тыс. чалавек.

Стужка навiн
0