МІНСК, 12 вер - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка пацярпела паражэнне ў першым крузе спаборніцтваў Coupe Banque Nationale у канадскім Квебеку, паведамляе Sputnik.
Сабаленка сустракалася з амерыканкай Варварай Лепчанка. Паядынак завяршыўся з лікам 4:6, 6:7 (5:7). Суперніцы правялі на корце паўтары гадзіны.
Нагадаем, Сабаленка тыдзень таму дайшла да 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), дзе яна саступіла пераможцы турніру японцы Наомі Асацы.