Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай

© PexelsНовыя кнігі
Новыя кнігі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэмія, заснаваная ў 2017 годзе, уручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.

МІНСК, 12 вер – Sputnik. Шорт-ліст паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 з'явіўся сёння на сайце беларускага ПЭН-цэнтра. У яго ўвайшлі дзевяць кніг з 21, што былі вылучаныя раней.

  • Алесь Разанаў, "Перавыбранае"
  • Антон Францішак Брыль, "Цмачанка"
  • Вальжына Морт, "Эпідэмія ружаў"
  • Валянціна Аксак, "Завінены рай"
  • Вольга Гапеева, "Граматыка снегу"
  • Ігар Кулікоў, "Валадар загадак"
  • Іна Снарская, "Вогнепаклонніца"
  • Міхаіл Рубін, "Пераклад з Іншага"
  • Усевалад Сцебурака, "Сны дарог"

У журы прэміі ў 2018 годзе ўвайшлі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца і пісьменніца Вольга Іпатава, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч і паэтка Наста Кудасава. Адзначана, што сябры журы не могуць аддаць свой голас за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі.

Кнігарня - Sputnik Беларусь
Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Гедройца

Цырымонія ўзнагароджання назначаная на 20 верасня  і адбудзецца ў 19:00 у кафэ "Грай" (вул. Iнтэрнацыянальная, 33).

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай была заснаваная ў гонар беларускай паэткі ў 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Арганізатарамі прэміі з'яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Стужка навiн
0