Больш за суткі ехалі па "Лявоніху": сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору

© Sputnik Анастасия ВолчокФігуры Мінскага фарфоравага завода
Фігуры Мінскага фарфоравага завода - Sputnik Беларусь
Мінскі фарфоравы завод спыніў сваё існаванне без малога дзесяць гадоў таму, а зараз яго вырабы шукаюць і збіраюць калекцыянеры не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Мінчане Алег і Юлія збіраюць фарфоравыя статуэткі ўжо каля дзесяці гадоў. Пра тое, як выпадковая пакупка паклала пачатак самай вялікай вядомай калекцыі вырабаў Мінскага фарфоравага завода, чытайце ў інтэрв'ю Sputnik.

У Гасцёўні Уладзіслава Галубка зараз выстаўлены больш за 350 вырабаў з фарфору. Каля 60, праўда, належаць сябрам Алега і Юліі — братам Максіму і Уладзіміру, такім жа калекцыянерам. Разам яны пастараліся як мага паўней раскрыць гісторыю Мінскага фарфоравага завода, які пад такой назвай выпускаў прадукцыю з 1951 па 2009 год.

© Sputnik Анастасия ВолчокВыстава ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Выстава ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка

28 гадзін у дарозе па "Лявоніху"

Праўда, спярша сямейная пара калекцыянавала статуэткі Палонскага завода мастацкай керамікі — фабрыкі, размешчанай на Украіне. Як і ў многіх заўзятых калекцыянераў, пачыналася ўсё трывіяльна — з выпадковай пакупкі.

"Упершыню мы з Юляй зацікавіліся савецкім фарфорам ў Вільні: каля гандлёвага цэнтра "Акропаліс" убачылі кучу раскладзеных прылаўкаў з рэчамі з СССР. Прагледзеўшы ўсе прылаўкі, у далёкім куце ўбачылі фігурку, ці то хлопчыка, ці то дзяўчынкі, захутаную шалікам і ахінутую кажушком, тады мы яе доўга разглядалі, але так і не набылі", — распавядае Алег.

© Sputnik Анастасия ВолчокКалекцыянеры Алег і Юлія
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Калекцыянеры Алег і Юлія

Праз некаторы час, вярнуўшыся ў Мінск, сям'я наведала "Поле Цудаў" на Ждановічах, дзе яны зноў убачылі знаёмую фігуру.

"На гэты раз утрымацца ўжо не змаглі, і так у нас з'явілася першая фарфоровая скульптура савецкага перыяду — "Укутыш", — кажа калекцыянер.

Падобнае супадзенне заахвоціла не толькі набыць статуэтку, але і пачаць шукаць інфармацыю пра яе — было цікава, што менавіта яны купілі: "А раптам яна рэдкая?", "А раптам яна каштуе мільёны?". Алег сцвярджае, што пасля зносін з вопытнымі калекцыянерамі і вывучэння каталогаў яны з жонкай ужо неўзабаве маглі з першага погляду адрозніваць падробкі ад сапраўдных і рэдкіх рэчаў. Пасля некалькіх гадоў калекцыянавання Палонскага фарфору і чарговага круга па Мінскіх антыкварных крамах іх жыццё абсалютна змянілася.

На паліцы крамы яны ўбачылі сваю першую фігурку Мінскага фарфорава-фаянсавага завода — "Па шчупаковым загадзе…", у народзе больш вядомую як "Ямеля са шчупаком". Аднак высветлілася, што аб самім заводзе інфармацыі вельмі мала.

© Sputnik Анастасия ВолчокФігура "Па шчупаковым загадзе...", у народзе больш вядомая як "Ямеля са шчупаком"
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Фігура "Па шчупаковым загадзе...", у народзе больш вядомая як "Ямеля са шчупаком"

Так патроху Алег і Юлія ўцягнулася: пачалі купляць статуэткі спачатку ў Мінску, потым і за межамі Беларусі: у Расіі, Украіне, Латвіі, Ізраілі. Аднойчы ў шляху па скульптуру "Лявоніхі" на Украіну правялі ўвогуле 28 гадзін: праз Кіеў у Крывы Рог і потым назад у Мінск.

© Sputnik Анастасия ВолчокГэта фігура вялікая і далікатная, з вялікай колькасцю дробных элементаў
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Гэта фігура вялікая і далікатная, з вялікай колькасцю дробных элементаў

"Так як праца вялікая і далікатная, з вялікай колькасцю дробных элементаў, невядома, як бы яна дайшла па пошце", — тлумачыць Алег.

Чужыя формы і ўнікальныя скульптуры

Мінскі фарфоравы завод даволі працяглы час не ствараў сваіх формаў, а адліваў фігуркі у прадстаўленых у якасці спонсарскай дапамогі з усяго Саюза, але нават тады яны адрозніваліся варыянтамі размалёўкі, якая рабілася ўручную. Раннія паўторы прадстаўлены на выставе кранальнымі фаянсавымі кацянятамі родам з Канакова і дулеўскім "Птушнікам", а самая старая фігурка — асетр 1961 года — з Вярбілак, з першай у Расіі прыватнай фабрыкі па вытворчасці фарфору, заснаванай яшчэ ў XVIII стагоддзі.

© Sputnik Анастасия ВолчокАдной з першых фігур, якія выпускаліся на заводзе, была "Сцерлядзь" па форме завода з Вярбілак
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Адной з першых фігур, якія выпускаліся на заводзе, была "Сцерлядзь" па форме завода з Вярбілак

Многія фігуры ў першыя гады пасля перайменавання завода ў Мінскі фарфорава-фаянсавы завод былі запазычаныя ў вядучых мануфактур Германіі, Расіі, Кітая, Чэхіі. Так, напрыклад, першымі фігурамі, якія выпускаліся на заводзе, былі "Сцерлядзь" па форме завода з Вербілак, статуэтка "Хорт", форма якой прыехала ў Мінск з Германіі. Былі і ўласныя формы знакамітай пары "Лявон і Лявоніха" і "Дзед Мароз".

Узрост статуэткі можна вызначыць па кляйму выраба: у Мінскага фарфоравага завода яны былі розныя — "авальнае", "падкова", "круглае", "кніжка".

З'яўляліся на заводзе і ўнікальныя рэчы, у літаральным сэнсе адзіныя ў сваім родзе. Напрыклад, фігурка "Ямелі з вядром", якая ніколі не была ў тыражы і не прадавалася. Іншыя выпускаліся толькі да пэўнай даты або невялікімі партыямі — па 25, максімум — 100 штук.

© Sputnik Анастасия ВолчокУнікальная фігура ніколі не тыражыравалася
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Унікальная фігура ніколі не тыражыравалася

"Вось адна з самых каштоўных фігур у калекцыі — пан Самахвальскі. У скульптурнай кампазіцыі "Дыспут" фігуры парныя: "Несцерка" і "Пан Самахвальскі". Гэтыя статуэткі зроблены па п'есе "Несцерка" Віталя Вольскага", — расказвае Алег.

© Sputnik Анастасия ВолчокГэтая статуэтка зроблены па п'есе "Несцерка" Віталя Вольскага
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Гэтая статуэтка зроблены па п'есе "Несцерка" Віталя Вольскага

Такіх статуэтак, паводле яго слоў, за апошняе дзесяцігоддзе "ўсплыло" ўсяго тры.

"Несцерку" калекцыянеру прапаноўвалі, але яна была "ў жахлівым стане за нерэальныя грошы", таму Алег адмовіўся купляць парную фігуру.

"Фарфор б'ецца, а тут вельмі шмат дробных элементаў — тыя ж пальцы. Цэлы — толькі ў нас адзін. У астатніх рэстаўрыраваныя рукі, пальцы, падстаўка, яны па нагах б'юцца пастаянна", — працягвае Алег.

Да таго ж, захоўваць біты фарфор дома, паводле яго слоў, — дрэнная прыкмета, гэтага рабіць не прынята, таму шматлікія фігуры былі згублены.

Вяртанне дадому "рыжскай" школьніцы

Маленькая фігура "Школьніца" — скульптура таксама па-свойму ўнікальная. Як і яе суседка на паліцы — высокая статуэтка аўтарства Зіны Ульсте, яна — копія твораў Рыжскага фарфоравага завода і на аўкцыёне прадавалася менавіта як рыжская. Аднак Алег змог распазнаць у скульптуры мінскія карані.

© Sputnik Анастасия ВолчокУ мінскай школьніцы зашчапка намаляваная золатам, а ў рыжскай - проста чорны працяжнік
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
У мінскай школьніцы зашчапка намаляваная золатам, а ў рыжскай - проста чорны працяжнік

"Там пазначаная гатунковасць: у рыжскіх 1S, а ў нас С-1, і што самае цікавае, на партфелі ў мінскай школьніцы зашчапка намаляваная золатам, а ў рыжскай — проста чорны працяжнік", — тлумачыць калекцыянер.

Як Мастсавет разбурыў сям'ю

Перад тым як паступаць у тыраж, скульптуры зацвярджаліся мастацкім саветам — спачатку аўтары стваралі майстар-формы. Такія першасныя скульптуры прадстаўленыя ў кітайскім гараскопе — гэта маленькія зялёныя скульптуры баранчыка, пеўніка і малпачкі.

© Sputnik Анастасия ВолчокТак выглядае майстар-форма
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Так выглядае майстар-форма

Здараліся і кур'ёзы. Так, цікава склаўся лёс скульптурнай групы "Сям'я" — фігурак маці і сына.

"Першапачаткова на мастсавеце былі бацька, маці і сын. Мастсавет бацьку не зацвердзіў, пакінуў няпоўную сям'ю", — жартуе Алег.

© Sputnik Анастасия Волчок"Няпоўная", дзякуючы мастацкаму савету, сям'я
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
"Няпоўная", дзякуючы мастацкаму савету, сям'я

Трапляюцца і незвычайныя фігуркі: напрыклад, маленечкі камячок фарфору, у якім, калі прыгледзецца, можна пазнаць зубра, які, калі паставіць яго "на рогі", раптам ператвараецца ў белага мядзведзя.

© Sputnik Анастасия ВолчокКалі паставіць зубра "на рогі", ён раптам ператвараецца ў белага мядзведзя
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
Калі паставіць зубра "на рогі", ён раптам ператвараецца ў белага мядзведзя

Калі прадаваць, то толькі ўсе адразу

На пытанне аб кошце калекцыі яе ўладальнік не бярэцца адказаць. Кажа — ёсць рэчы бясцэнныя, якія нельга ацаніць у прынцыпе, як таго ж "Ямелю з вядром".

"Школьніца" сышла на аўкцыёне за 550 долараў, але гэта яе кошт як рыжскай. Калі высветлілася, што яна мінская, нам за яе прапаноўвалі нешта каля 900-1200 долараў. Пан Самахвальскі — ад 1,5 тысяч, — пералічвае Алег. — Ёсць адзінкавыя рэчы, якія ў прынцыпе купіць не вельмі проста, нават калі ў цябе ёсць грошы".

Многія калекцыянеры ва ўсім свеце збіраюць фарфор тэматычна: напрыклад, жывёлы, птушкі, казачныя персанажы. І фігуркі Мінскага фарфоравага завода маюць папулярнасць за мяжой.

"Лявон і Лявоніха" вельмі папулярная, адна з самых вядомых скульптурных груп", — адзначае Алег.

© Sputnik Анастасия Волчок"Лявон і Лявоніха" вельмі папулярныя за мяжой
Больш за суткі ехалі па Лявоніху: сям'я збірае калекцыю мінскага фарфору - Sputnik Беларусь
"Лявон і Лявоніха" вельмі папулярныя за мяжой

Ён кажа, што ў Мінску за апошнія некалькі гадоў вельмі развілося калекцыянаванне Мінскага фарфору, таму што ўсе разумеюць — трэба збіраць, пакуль ён цэлы. Вырабы Мінскага фарфоравага завода знаходзяцца ў тым ліку ў калекцыях беларускіх музеяў.

Музеі пакуль не цікавіліся набыццём прадметаў з калекцыі Алега і Юліі, аднак калі звернуцца, калекцыянеры альбо адмовяцца, альбо прададуць адразу ўсё.

"Калі будзем нешта прадаваць — то цалкам усё. Нельга прадаць адну рэч, а потым яе шукаць. Тут трэба альбо прадаваць усё, альбо пакідаць", — разважае Алег.

А пакуль яны з жонкай працягваюць шукаць і набываць мінскі фарфор.

"Мы вяртаем яго на радзіму і стараемся захаваць культуру", — падводзіць вынік калекцыянер.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі