Абвінавачаныя ўладамі Вялікабрытаніі ў атручванні Сяргея і Юліі Скрыпаль расіяне Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў у інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today (RT) распавялі пра сябе. Глядзіце кадры гутаркі.
Дзякуючы інтэрв'ю стала вядома крыху больш пра саміх Пятрова і Башырава. Высветлілася, што яны займаюцца бізнесам і часта падарожнічаюць разам. У брытанскім Солсберы расіяне аглядалі сабор і іншыя славутасці.
На пытанне аб наяўнасці ў багажы флакона духаў Nina Ricсi, у якім, як сцвярджаюць брытанцы, быў правезены яд, Пятроў і Башыраў адказалі адмоўна. "Нармальным мужыкам насіць з сабой жаночыя духі неяк па-дурному. У нас не было", — сказаў Башыраў.
Удакладніла Сіманьян у Пятрова і Башырава і тое, чаму яны ўвесь час знаходзяцца разам — і падарожнічалі, і жылі. Героі інтэрв'ю заклікалі не капацца ў чужым прыватным жыцці і адмовіліся распавядаць пра тое, што іх звязвае.
Пятроў і Башыраў распавялі, што яны не звязаны з ДРУ. Высветлілася, што іх бізнес звязаны з фітнес-індустрыяй — дадаткамі і вітамінамі, а таксама спартыўным харчаваннем.