Кніга невядомых фота Другой сусветнай вайны рыхтуецца да выдання ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоГісторык Ігар Мельнікаў
Гісторык Ігар Мельнікаў - Sputnik Беларусь
Большасць фотаздымкаў паходзяць з прыватнай калекцыі і раней ніколі не публікаваліся.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў рыхтуе да выдання кнігу-альбом з фотаздымкамі часоў Другой сусветнай вайны. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў.

Ігар Мельнікаў выдаў гісторыю беларускай дывізіі Войска Польскага - Sputnik Беларусь
Гісторык: "беларускую" дывізію Войска Польскага доўга не ўспаміналі

Акрамя ўнікальных фота, якія раней не публікаваліся, у выданні будуць прадстаўлены выявы дакументаў і артэфакты з уласнай калекцыі Мельнікава. Чытачы змогуць убачыць больш за 600 фотаздымкаў на 200 старонках кнігі ў цвёрдай вокладцы.

"Доўгі час у савецкай і беларускай гістарыяграфіі існавала стэрэатыпнае меркаванне пра тое, што Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі ў чэрвені 1941 года. Маўляў, да гэтага моманту жыхары БССР жылі мірным жыццём і не ведалі, што такое бамбёжкі, голад і разбурэнні, а ўсё іншае адбывалася па-за межамі краіны. Аднак, гэта — скажэнне рэчаіснасці. Вайна на беларускія землі прыйшла 1 верасня 1939 года, калі нацыстская Германія напала на Польшчу, у складзе якой на той момант знаходзіліся Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае ваяводствы, на тэрыторыі якіх пражывала вялікая колькасць беларусаў", — патлумачыў аўтар выдання.

© Photo : Асабісты архіў Ігара МельнікаваАдзін з фотаздымкаў новай кнігі
Адзін з фотаздымкаў новай кнігі - Sputnik Беларусь
Адзін з фотаздымкаў новай кнігі

Выданне будзе складацца з некалькіх раздзелаў, у якіх паслядоўна будзе распавядацца аб даваенным часе, падзеях верасня 1939 года, перыядзе нацысцкай акупацыі Беларусі і ўдзеле беларусаў у барацьбе з нацызмам на розных франтах.

Па словах аўтара, кніга дазволіць пашырыць кругагляд ведаў па вайсковай гісторыі Беларусі ў прыватнасці і падзеях Другой сусветнай вайны ўвогуле.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі