https://bel.sputnik.by/20180913/tabakerka-na-abed-1037626259.html
Народная касметалогія: як з дапамогай агуркоў зрабіць ідэальнай скуру
Народная касметалогія: як з дапамогай агуркоў зрабіць ідэальнай скуру
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае сакрэты прыгажосці беларускіх жанчын. 13.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-13T16:27+0300
2018-09-13T16:27+0300
2022-04-14T15:49+0300
культура
спадчына
цiкавосткi
ларыса мятлеўская
народныя традыцыі
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103689/59/1036895911_0:100:1920:1180_1920x0_80_0_0_42540d9bc526efcd9761e15b5db7ae50.jpg
Нашы продкі лічылі, што самыя смачныя агуркі – першыя і апошнія. Некаторыя гаспадыні яшчэ ў жніўні скончылі нарыхтоўку агуркоў на зіму, але ёсць сярод іх і тыя, у каго градка чакала верасня.Агурок – прыкмета набліжэння кавалераАгуркі на Беларусі здаўна ў пашане. Пра здаровага чалавека ў народзе казалі: "Ты бы агурок", а маладых дзяўчат навучалі: "Прысніўся агурок – чакай кавалера ў госці".Агуркі
Згодна з даследваннямі беларускага этнографа Часлава Пяткевіча, сяляне рэчыцкага Палесся лічылі, што сапраўдны час агуркоў наступае тады, калі яны пажоўкнуць, даспеюць. Лічылася, што палешукі вызначалі спеласць гэтай гародніны па зярнятах, якія падчас ужывання павінны былі выскоквасць з рота і пырскаць у твары суразмоўнікам, што сядзелі вакол стала.Зялёныя агуркі, якія сёння прынята есці, лічыліся ў палешукоў горшымі і нават называліся "яўрэйскімі". Чаму ў іх была менавіта такая назва, невядома.Сакрэт прыгажосціАгуркі ўтрымліваюць шмат соляў фосфару, калію, магнію, жалеза і мікраэлементаў, у прыватнасці медзі, марганцу, кобальту, цынку, ёду. Жалеза ў агурках болей, чым у суніцах, вінаградзе і парэчках. Большасць біялагічна актыўных рэчываў знаходзіцца пад лупінай, таму есці агуркі варта, не здымаючы верхняга слоя.З даўніх часоў вясковыя жанчыны выкарыстоўвалі агурок у якасці касметычнага сродку. Сок з іх асвяжае скуру, адбельвае яе і надае ёй аксамітнасць, матавасць, а таксама выводзіць вугрыстую сып, пігментныя плямы.Агуркі і яблыкі
У сярэдзіне 19 стагоддзя аўтарка гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая раіла прыгатаваць "агурэчную ваду для скуры" так: "Свежыя агуркі, ачышчаныя ад лупін, наразаюць і кладуць у бутэлькі. Запоўніўшы посуд да паловы, агуркі заліваюць гарэлкай і ставяць на сонцы. Праз 12 дзён выносяць у сухі склеп. Ужываюць так: вымыты сухі твар выціраюць тонкім ручніком, намочаным у гэтай вадзе. Яна не толькі асвяжае скуру, але і ўмацоўвае вочы".Халаднік з агурочнага расолуХалодны суп на аснове леташняга агурочнага расолу называлі "расолам".Інгрыдыенты:Як гатаваць:Расол ад салёных агуркоў можна крыху развесці вадой, дадавць туды пакрышаныя агуркі, цыбулю, кроп, кветкі агурочнага пустацвету і забяліць смятанай. Асобна кожнаму ў міску трэба пакрышыць зваранае ў крутую яйка.Елі такі халаднік з варанай бульбай або чорным хлебам.Салёныя агуркі па рэцэптце Ларысы МятлеўскайІнгрыдыенты:Як гатаваць:У трохлітровы слоік трэба пакласці чысты зялёны ліст, корань хрэну, зеляніну сельдэрэю, лісце смародзіны, некалькі пакрышаных зубкоў часныку, некалькі галінак кропу з суквеццямі, 100 грамаў солі.Яшчэ тры рэцэпты хатніх нарыхтовак з агуркоўТолькі пасля гэтага можна пакласці шчыльна агуркі і заліць іх крынічнай вадой. Атрыманыя слоікі варта закрыць поліэтыленавай накрыўкай і апусціць у склеп на захоўванне. Калі ёсць жаданне спажываць агуркі раней, то варта іх пакінуць пры пакаёвай тэмпературы.Рыхтуем насенне да вясныУ першай палове верасня нашы продкі таксама займаліся нарыхтоўкай насення для ўраджаю ў наступным годзе. Для гэтага выкарыстоўвалі насенныя агуркі, або "насеннікі". Агурок разразалі ўпоперак на дзве палавінкі, выбіралі насенне, прымавалі, сушылі і захоўвалі да вясны. Самым лепшым лічылася насенне з палавінак ад пладаножак.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103689/59/1036895911_107:0:1814:1280_1920x0_80_0_0_2e7e95cca28bf05fbc30aca2e367c001.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, спадчына, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, беларуская кухня
культура, спадчына, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі, беларуская кухня
Народная касметалогія: як з дапамогай агуркоў зрабіць ідэальнай скуру
16:27 13.09.2018 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае сакрэты прыгажосці беларускіх жанчын.
Нашы продкі лічылі, што самыя смачныя агуркі – першыя і апошнія. Некаторыя гаспадыні яшчэ ў жніўні скончылі нарыхтоўку агуркоў на зіму, але ёсць сярод іх і тыя, у каго градка чакала верасня.
Агурок – прыкмета набліжэння кавалера
Агуркі на Беларусі здаўна ў пашане. Пра здаровага чалавека ў народзе казалі: "Ты бы агурок", а маладых дзяўчат навучалі: "Прысніўся агурок – чакай кавалера ў госці".
Згодна з даследваннямі беларускага этнографа Часлава Пяткевіча, сяляне рэчыцкага Палесся лічылі, што сапраўдны час агуркоў наступае тады, калі яны пажоўкнуць, даспеюць. Лічылася, што палешукі вызначалі спеласць гэтай гародніны па зярнятах, якія падчас ужывання павінны былі выскоквасць з рота і пырскаць у твары суразмоўнікам, што сядзелі вакол стала.
Зялёныя агуркі, якія сёння прынята есці, лічыліся ў палешукоў горшымі і нават называліся "яўрэйскімі". Чаму ў іх была менавіта такая назва, невядома.
Агуркі ўтрымліваюць шмат соляў фосфару, калію, магнію, жалеза і мікраэлементаў, у прыватнасці медзі, марганцу, кобальту, цынку, ёду. Жалеза ў агурках болей, чым у суніцах, вінаградзе і парэчках. Большасць біялагічна актыўных рэчываў знаходзіцца пад лупінай, таму есці агуркі варта, не здымаючы верхняга слоя.
З даўніх часоў вясковыя жанчыны выкарыстоўвалі агурок у якасці касметычнага сродку. Сок з іх асвяжае скуру, адбельвае яе і надае ёй аксамітнасць, матавасць, а таксама выводзіць вугрыстую сып, пігментныя плямы.
У сярэдзіне 19 стагоддзя аўтарка гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая раіла прыгатаваць "агурэчную ваду для скуры" так: "Свежыя агуркі, ачышчаныя ад лупін, наразаюць і кладуць у бутэлькі. Запоўніўшы посуд да паловы, агуркі заліваюць гарэлкай і ставяць на сонцы. Праз 12 дзён выносяць у сухі склеп. Ужываюць так: вымыты сухі твар выціраюць тонкім ручніком, намочаным у гэтай вадзе. Яна не толькі асвяжае скуру, але і ўмацоўвае вочы".
Халаднік з агурочнага расолу
Халодны суп на аснове леташняга агурочнага расолу называлі "расолам".
- 1 л агурочнага расолу
- 2-3 яйкі
- 400 г вады
- 2 свежыя агуркі
- 200 г смятаны
- Зялёная цыбуля
- Кроп
- Кветкі агурочнага пустацвету
Расол ад салёных агуркоў можна крыху развесці вадой, дадавць туды пакрышаныя агуркі, цыбулю, кроп, кветкі агурочнага пустацвету і забяліць смятанай. Асобна кожнаму ў міску трэба пакрышыць зваранае ў крутую яйка.
Елі такі халаднік з варанай бульбай або чорным хлебам.
Салёныя агуркі па рэцэптце Ларысы Мятлеўскай
- Агуркі
- Корань хрэну
- Зеляніна сельдэрэй
- Лісце чорных парэчак
- Часнок
- Кроп
- Соль
У трохлітровы слоік трэба пакласці чысты зялёны ліст, корань хрэну, зеляніну сельдэрэю, лісце смародзіны, некалькі пакрышаных зубкоў часныку, некалькі галінак кропу з суквеццямі, 100 грамаў солі.
Толькі пасля гэтага можна пакласці шчыльна агуркі і заліць іх крынічнай вадой. Атрыманыя слоікі варта закрыць поліэтыленавай накрыўкай і апусціць у склеп на захоўванне. Калі ёсць жаданне спажываць агуркі раней, то варта іх пакінуць пры пакаёвай тэмпературы.
У першай палове верасня нашы продкі таксама займаліся нарыхтоўкай насення для ўраджаю ў наступным годзе. Для гэтага выкарыстоўвалі насенныя агуркі, або "насеннікі". Агурок разразалі ўпоперак на дзве палавінкі, выбіралі насенне, прымавалі, сушылі і захоўвалі да вясны. Самым лепшым лічылася насенне з палавінак ад пладаножак.