Адзіны камбінат школьнага харчавання плануюць стварыць да 1 лістапада

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкШкольная сталовая, архіўнае фота
Школьная сталовая, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы працы адзінага КШХ стане магчымым фарміраванне аднолькавых цэн на абеды ў школах па ўсёй сталіцы.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Рэарганізацыю раённых камбінатаў школьнага харчавання ўлады плануюць завяршыць да 1 лістапада, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама ў пятніцу.

"У цяперашні час завяршаецца праца па стварэнні адзінага камбіната школьнага харчавання. Адпрацавана структура. У кожным раёне будзе створаны вытворчы ўчастак без права юрыдычнай асобы", - заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Улезла на пасяджэнні ў камітэце.

Згодна з планамі, адзіны КШХ павінен пачаць функцыянаваць ужо 1 лістапада. На думку чыноўнікаў, гэта паспрыяе закупцы прадуктаў па больш выгадным кошце.

"Гэтая мера дазволіць забяспечыць цэнтралізаваную закупку прадукцыі па адзіных, больш нізкіх коштах з улікам неабходных аб'ёмаў і пазбегнуць неабгрунтаванага пасрэдніцтва", - растлумачыў Улезла.

Адзначаецца таксама, што дзякуючы працы камбіната стане магчымым фарміраванне аднолькавых цэн на абеды ў школах па ўсёй сталіцы.

"Акрамя таго, гэта дапаможа ўдасканаліць лагістыку дастаўкі тавараў і сыравіны за кошт укаранення кальцавога завозу тавараў і скарачэння транспартных выдаткаў", - дадаў начальнік ГУСР.

Стужка навiн
0