Пасля першых этапаў МАЗы ўпэўнена трымаюцца на лідзіруючых пазіцыях у гонцы і пастаянна "наступаюць на пяткі" экіпажам "КАМАЗ-МАЙСТАР", якія ўзначальваюць гонку.
Маршрут ралі пракладзены па маляўнічых месцах Туркменістана, уключаючы пустыню Каракумы. Першы этап, па словах беларускіх гоншчыкаў, быў пракладзены па бездаражы, без выезду на хуткасныя ўчасткі, з-за гэтага пілотам даводзілася эканоміць паліва, каб фінішаваць.
На другім этапе лідар каманды Сяргей Вязовіч пачаў наганяць супернікаў, аднак з-за памылкі ў навігацыі страціў час. Аднак усе тры беларускія экіпажы ў грузавым заліку знаходзяцца ў пяцёрцы лепшых.
Turkmen Desert Race, або ралі "Амуль - Хазар", праходзіць з 11 па 15 верасня. Працягласць ўсёй трасы складае 1614 кіламетраў, з іх 1203 кіламетры - спецучасткі.