Фота

Сакавітыя фарбы, махры і пер'е. Галоўныя трэнды Тыдня моды ў Нью-Ёрку

Падпісацца
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку, які завяршыўся сёння, вызначыў першыя трэнды для будучага сезона вясна-лета 2019. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Пунсовы, жоўты, аранжавы, неон, зялёны — такімі яркімі мазкамі дызайнеры размалявалі наступнае лета. Але самае цікавае, што ўсю гэтую стракатасць дызайнеры рэкамендуюць спалучаць у адным вобразе! Разам з тым, наперад выходзяць фісташкі і белы. Таксама не варта забываць аб усіх адценнях леапарда, клетцы і сакавітых кветкавых прынтах — усе гэтыя малюнкі і тэкстуры ёсць у калекцыях Tom Ford, Calvin Klein, Jeremy Scott, Marc Jacobs, Escada, Michael Kors.

Сярод цікавых трэндаў Тыдня моды ў Нью-Ёрку можна вылучыць таксама: самыя розныя хусткі, вязаныя спадніцы і сукенкі, плісэ, а таксама пер'е і махры.

© REUTERS / BRENDAN MCDERMIDДызайнер Том Форд у эпоху "нязграбнай" моды робіць сваю стаўку на стройныя строгія сілуэты, спалучаючы шаўковыя спадніцы і амаль мужчынскія курткі са скуры кракадзіла.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
1/22
Дызайнер Том Форд у эпоху "нязграбнай" моды робіць сваю стаўку на стройныя строгія сілуэты, спалучаючы шаўковыя спадніцы і амаль мужчынскія курткі са скуры кракадзіла.
© REUTERS / BRENDAN MCDERMIDЖорсткія гарсэты і далікатнае пер'е марабу - менавіта на складаным падборы тканін і фактур грунтуецца новая праца Тома Форда.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
2/22
Жорсткія гарсэты і далікатнае пер'е марабу - менавіта на складаным падборы тканін і фактур грунтуецца новая праца Тома Форда.
© REUTERS / BRENDAN MCDERMIDЭстэтыка паказу Tom Ford - раскоша і багема 1930-х у сучасным выкананні.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
3/22
Эстэтыка паказу Tom Ford - раскоша і багема 1930-х у сучасным выкананні.
© AFP 2024 / ANGELA WEISSКалекцыя Prabal Gurung - адна з самых яркіх і жыццярадасных. Ярка-ружовы, аранжавы, ультрафіялет...
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
4/22
Калекцыя Prabal Gurung - адна з самых яркіх і жыццярадасных. Ярка-ружовы, аранжавы, ультрафіялет...
© AFP 2024 / ANGELA WEISSПунсовы, жоўты, нефрыт, фіялетавы, неон - усё яркае лепш насіць разам.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
5/22
Пунсовы, жоўты, нефрыт, фіялетавы, неон - усё яркае лепш насіць разам.
© AFP 2024 / ANGELA WEISSІ пер'е. Амерыканскі дызайнер нэпальскага паходжання Прабал Гурунг уключыў іх у сваю вясновую калекцыю.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
6/22
І пер'е. Амерыканскі дызайнер нэпальскага паходжання Прабал Гурунг уключыў іх у сваю вясновую калекцыю.
© REUTERS / SHANNON STAPLETONMichael Kors, самы папулярны брэнд у ЗША, прапануе на лета гавайскія прынты, хусткі-банданы, шорты, махры, яркія сукенкі, вязаныя спадніцы і тунікі.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
7/22
Michael Kors, самы папулярны брэнд у ЗША, прапануе на лета гавайскія прынты, хусткі-банданы, шорты, махры, яркія сукенкі, вязаныя спадніцы і тунікі.
© REUTERS / ANDREW KELLYMarc Jacobs па-ранейшаму арганізуе самыя ўражлівыя паказы на Тыдні моды ў Нью-Ёрку. На гэты раз ён натхняўся модай 1980-х, знарок перабольшваючы і вылучаючы некаторыя элементы.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
8/22
Marc Jacobs па-ранейшаму арганізуе самыя ўражлівыя паказы на Тыдні моды ў Нью-Ёрку. На гэты раз ён натхняўся модай 1980-х, знарок перабольшваючы і вылучаючы некаторыя элементы.
© REUTERS / ANDREW KELLYНовая "вясна" Marc Jacobs стала даследаваннем творчасці маладога Карла Лагерфельда ў Chanel. Яна напоўнена пер'ем, капялюшамі, вэлюмам, пераасэнсаванымі класічнымі жакетамі Chanel, аб'ёмнымі каўнярамі.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
9/22
Новая "вясна" Marc Jacobs стала даследаваннем творчасці маладога Карла Лагерфельда ў Chanel. Яна напоўнена пер'ем, капялюшамі, вэлюмам, пераасэнсаванымі класічнымі жакетамі Chanel, аб'ёмнымі каўнярамі.
© REUTERS / ANDREW KELLYАсаблівы шык работ Марка Джэйкабса - ва ўменні спалучаць адценні: ментолавы, жамчужна-шэры і бірузовы, ласасёвы - з ваніллю і охрай...
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
10/22
Асаблівы шык работ Марка Джэйкабса - ва ўменні спалучаць адценні: ментолавы, жамчужна-шэры і бірузовы, ласасёвы - з ваніллю і охрай...
© REUTERS / ANDREW KELLYНовая калекцыя Рафа Сіманса для Calvin Klein 205W39NYC навеяная двума амерыканскімі фільмамі: "Сківіцы" Стывена Спілберга і "Выпускнік" Майка Нікалса. Футболкі з надпісамі Jaws, дэталі рыштунку для дайвінга, мокрыя на выгляд касцюмы, сумкі з ланцугамі.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
11/22
Новая калекцыя Рафа Сіманса для Calvin Klein 205W39NYC навеяная двума амерыканскімі фільмамі: "Сківіцы" Стывена Спілберга і "Выпускнік" Майка Нікалса. Футболкі з надпісамі Jaws, дэталі рыштунку для дайвінга, мокрыя на выгляд касцюмы, сумкі з ланцугамі.
© AFP 2024 / ANGELA WEISSАд звыклай класікі Calvin Klein практычна нічога не засталося. Пінжакі "прыпраўленыя" махрамі, шапачкі выпускнікоў - амерыканская класіка Рафа Сіманса нібы вывернутая на выварат.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
12/22
Ад звыклай класікі Calvin Klein практычна нічога не засталося. Пінжакі "прыпраўленыя" махрамі, шапачкі выпускнікоў - амерыканская класіка Рафа Сіманса нібы вывернутая на выварат.
© AP / Diane BondareffСамым незвычайным паказам Тыдня моды стаў преформанс Рыяны. Яна прадставіла сваю лінію бялізны Savage x Fenty з уражлівай размернай сеткай ад XS да XXXL, якую дэманстравалі самыя разнастайныя мадэлі. У цэнтры - супермадэль Бэла Хадыд.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
13/22
Самым незвычайным паказам Тыдня моды стаў преформанс Рыяны. Яна прадставіла сваю лінію бялізны Savage x Fenty з уражлівай размернай сеткай ад XS да XXXL, якую дэманстравалі самыя разнастайныя мадэлі. У цэнтры - супермадэль Бэла Хадыд.
© REUTERS / JEENAH MOONКалекцыю дэманстравалі і цяжарныя дзяўчыны, у адной з іх (мадэль Слік Вудс на фота) прама падчас паказу пачаліся схваткі.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
14/22
Калекцыю дэманстравалі і цяжарныя дзяўчыны, у адной з іх (мадэль Слік Вудс на фота) прама падчас паказу пачаліся схваткі.
© REUTERS / JEENAH MOONНа іх фоне рэзка вылучаліся сёстры-супермадэлі Бэла і Джыджы Хадыд (на фота).
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
15/22
На іх фоне рэзка вылучаліся сёстры-супермадэлі Бэла і Джыджы Хадыд (на фота).
© REUTERS / CAITLIN OCHSJeremy Scott вывеў на подыум вобразы, у якіх аб'яднаў усе свае трэнды апошніх гадоў: любімы поп-арт, неон, глянец, аплікацыі і гучныя слоганы.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
16/22
Jeremy Scott вывеў на подыум вобразы, у якіх аб'яднаў усе свае трэнды апошніх гадоў: любімы поп-арт, неон, глянец, аплікацыі і гучныя слоганы.
© REUTERS / CAITLIN OCHSПрынты на футболках, сукенках і торбах - палароідныя здымкі самога Джэрэмі Скота 1996 года, калі ён эксперыментаваў са сваім знешнім выглядам.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
17/22
Прынты на футболках, сукенках і торбах - палароідныя здымкі самога Джэрэмі Скота 1996 года, калі ён эксперыментаваў са сваім знешнім выглядам.
© AP / Kevin HagenУ новай калекцыі Jeremy Scott - ультракароткія топы і яркія колеры, абарона на галёнку на высокіх абцасах і ў завяршэнні ўсёй рамантычна-інфантыльнай калекцыі прынты з Пікачу.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
18/22
У новай калекцыі Jeremy Scott - ультракароткія топы і яркія колеры, абарона на галёнку на высокіх абцасах і ў завяршэнні ўсёй рамантычна-інфантыльнай калекцыі прынты з Пікачу.
© AFP 2024 / ANGELA WEISSШаўковыя бомберы, жакеты з аб'ёмнымі плячыма, прасторныя штаны ў гарох - гэта дэбютны паказ новага крэатыўнага дырэктара Escada Найла Слоана.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
19/22
Шаўковыя бомберы, жакеты з аб'ёмнымі плячыма, прасторныя штаны ў гарох - гэта дэбютны паказ новага крэатыўнага дырэктара Escada Найла Слоана.
© AP / Bebeto MatthewsБрэнд Proenza Schouler прапануе стрытстайлерам вывараны дэнім і сумкі, у якіх можна знесці горад.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
20/22
Брэнд Proenza Schouler прапануе стрытстайлерам вывараны дэнім і сумкі, у якіх можна знесці горад.
© REUTERS / CAITLIN OCHSBrandon Maxwell прапануе насычаныя адценні ружовага і чырвонага, прычым разам.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
21/22
Brandon Maxwell прапануе насычаныя адценні ружовага і чырвонага, прычым разам.
© REUTERS / CAITLIN OCHSА яшчэ Брэндан Максвел прапаноўвае для вясны свежы колер фісташкі (такое ж адценне ёсць і ў Marc Jacobs) і далікатнае плісэ.
Тыдзень моды ў Нью-Ёрку: вясна - лета 2019 - Sputnik Беларусь
22/22
А яшчэ Брэндан Максвел прапаноўвае для вясны свежы колер фісташкі (такое ж адценне ёсць і ў Marc Jacobs) і далікатнае плісэ.
Стужка навiн
0