https://bel.sputnik.by/20180915/Kollektsiya-monet-i-kladov-v-Minske-poyavilsya-esche-odin-muzey-1037657274.html
Калекцыя манет і скарбаў: у Мінску з'явіўся яшчэ адзін музей
Калекцыя манет і скарбаў: у Мінску з'явіўся яшчэ адзін музей
Sputnik Беларусь
Сярод знаходак археолагаў фібулы з гісторыяй у 2 тысячы гадоў і ўнікальная падвеска з першымі святымі. Гістфак адкрыў свой музей для экскурсій. Глядзіце ў... 15.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-15T10:50+0300
2018-09-15T10:50+0300
2018-09-15T09:48+0300
спадчына
у беларусі
відэа
культура
беларусь
мінск
бду
археалагічныя знаходкі
беларускія скарбы: што, дзе, калі?
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103765/44/1037654473_0:0:1911:1080_1920x0_80_0_0_60fb9a948831761da2fa6297916c8405.jpg
Музей гістарычнага факультэта хутка адсвяткуе свой стогадовы юбілей. У яго калекцыі знаходзяцца артэфакты, сабраныя навукоўцамі БДУ ў шматлікіх экспедыцыях па краіне. Раней калекцыю маглі ўбачыць толькі студэнты і аспіранты галоўнага гістфаку краіны."Экспазіцыя складаецца з трох частак: этнаграфічнай, археалагічнай і нумізматычнай", — распавёў загадчык музея Віталь Сідаровіч.Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў заўсёды выклікае нумізматычная калекцыя, якую на працягу многіх гадоў збіраў вядомы беларускі гісторык Валянцін Рабцэвіч.Тут у адным кабінеце на гістфаку можна прасачыць ўсю гісторыю грошай Беларусі, пачынаючы ад рымскіх манет і заканчваючы самай буйной у гісторыі краіны банкнотай наміналам у 5 мільёнаў рублёў. Самыя ўважлівыя даведаюцца, адкуль у беларускай мове ўзялося слова — "грошы"."Унікальным экспанатам з'яўляецца бронзавая падвеска з першымі ўсходнеславянскімі святымі Барысам і Глебам. Падобных знаходак няма ні ў Расіі, ні ва Украіне", — адзначыў Віталь Сідаровіч.Цікава, што рэдкі артэфакт XI-XII стагоддзяў археолагі знайшлі на малой радзіме беларускага прэзідэнта ў невялікім мястэчку Копысь.У бліжэйшы час музей расчыніць свае дзверы для ўсіх аматараў гісторыі. Праўда, патрапіць у яго можна будзе толькі разам з арганізаванай экскурсіяй. Якія яшчэ дзіўныя экспанаты ёсць на гістарычным факультэце БДУ, глядзіце ў сюжэце Sputnik.
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103765/44/1037654473_0:0:1719:1080_1920x0_80_0_0_e9c20415cf8b93c3c8f9a5d5e4291523.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, мінск, бду, археалагічныя знаходкі, беларускія скарбы: што, дзе, калі?
спадчына, у беларусі, культура, беларусь, мінск, бду, археалагічныя знаходкі, беларускія скарбы: што, дзе, калі?
Калекцыя манет і скарбаў: у Мінску з'явіўся яшчэ адзін музей
Сярод знаходак археолагаў фібулы з гісторыяй у 2 тысячы гадоў і ўнікальная падвеска з першымі святымі. Гістфак адкрыў свой музей для экскурсій. Глядзіце ў эксклюзіўным рэпартажы Sputnik, як выглядае калекцыя артэфактаў.
Музей гістарычнага факультэта хутка адсвяткуе свой стогадовы юбілей. У яго калекцыі знаходзяцца артэфакты, сабраныя навукоўцамі БДУ ў шматлікіх экспедыцыях па краіне. Раней калекцыю маглі ўбачыць толькі студэнты і аспіранты галоўнага гістфаку краіны.
"Экспазіцыя складаецца з трох частак: этнаграфічнай, археалагічнай і нумізматычнай", — распавёў загадчык музея Віталь Сідаровіч.
Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў заўсёды выклікае нумізматычная калекцыя, якую на працягу многіх гадоў збіраў вядомы беларускі гісторык Валянцін Рабцэвіч.
Тут у адным кабінеце на гістфаку можна прасачыць ўсю гісторыю грошай Беларусі, пачынаючы ад рымскіх манет і заканчваючы самай буйной у гісторыі краіны банкнотай наміналам у 5 мільёнаў рублёў. Самыя ўважлівыя даведаюцца, адкуль у беларускай мове ўзялося слова — "грошы".
"Унікальным экспанатам з'яўляецца бронзавая падвеска з першымі ўсходнеславянскімі святымі Барысам і Глебам. Падобных знаходак няма ні ў Расіі, ні ва Украіне", — адзначыў Віталь Сідаровіч.
Цікава, што рэдкі артэфакт XI-XII стагоддзяў археолагі знайшлі на малой радзіме беларускага прэзідэнта ў невялікім мястэчку Копысь.
У бліжэйшы час музей расчыніць свае дзверы для ўсіх аматараў гісторыі. Праўда, патрапіць у яго можна будзе толькі разам з арганізаванай экскурсіяй. Якія яшчэ дзіўныя экспанаты ёсць на гістарычным факультэце БДУ, глядзіце ў сюжэце Sputnik.