Госці з 15 краін свету паўдзельнічалі ў парадзе адкрыцця фестывалю H.O.G. Rally Minsk. Каля шасці тысяч байкераў праехалі ад Кургана Славы да Палаца спорту ў Мінску і там спыніліся, каб разам правесці апошні дзень гэтага мотасезона.
Байкеры праводзяць суботу актыўна — каля Палаца спорту працуе фудкорт, выстава матацыклаў, прадаюць майкі і іншую атрыбутыку фестывалю.
У калоне ехаў і сын прэзідэнта Беларусі Віктар Лукашэнка, а з кубінскай Гаваны прыехаў сын Чэ Гевары Эрнэста. Жыхары Мінска фатаграфавалі байкераў, якіх было куды больш, чым проста мінакоў — апошніх напужаў дождж, а вось матацыклісты былі настроеныя рашуча. Як стартавалі байкеры ад Кургана Славы, глядзіце на відэа.