Мінскае "Дынама" прайграла пятую гульню ў КХЛ

© Sputnik / Виктор ТолочкоХакеісты "Дынама-Мінск" перад гульнёй
Хакеісты Дынама-Мінск перад гульнёй - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гульнёй з "Сочы" ў мінчан завяршылася хатняя серыя, на наступным тыдні "Дынама" правядзе тры выязныя сустрэчы.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Сталічны хакейны клуб "Дынама" прайграў другі хатні матч у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі расійскаму "Сочы".

Апошняя хатняя сустрэча "зуброў" адбылася ў пятніцу, 14 верасня, на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці больш за 10 тысяч балельшчыкаў.

Лік у гульні адкрылі сочынцы — ужо на 10-й хвіліне вароты Юнаса Энрата пабіў Станіслаў Бачароў. Праз 25 хвілін "бела-сінія" здолелі зраўняць лік на табло — гол забіў Тэему Пулкінен.

Канец матчу для "Дынама" выйшаў бязрадасным: спачатку на 55-й хвіліне вывеў "Сочы" наперад Шон Колінз, а затым у апошнія імгненні сустрэчы ў пустыя вароты — Гордзі Дуайер вырашыў замяніць галкіпера на палявога гульца — патрапіў Эрык О'Дэл.

​Гульнёй з "Сочы" ў мінчан завяршылася хатняя серыя. На наступным тыдні "Дынама" правядзе тры выязныя сустрэчы — у аўторак, 18 верасня, у Яраслаўлі з "Лакаматывам", у чацвер 20 верасня — у Чарапаўцы з "Северсталлю", у суботу 22 верасня — у Маскве з мясцовым "Дынама".

У цяперашні час "зубры" па-ранейшаму знаходзяцца на апошнім радку Заходняй канферэнцыі КХЛ — у іх толькі 2 ачкі. Лідзіруе ў групе "Ёкерыт" (8), на другім месцы — "Лакаматыў" (8), на трэцім — рыжскае "Дынама" (7).

Стужка навiн
0