Радыё

Шпагін: Таццяна Дароніна прадказала з'яўленне ў кіно Рэнаты Літвінавай

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкКінакрытык Аляксандр Шпагін
Кінакрытык Аляксандр Шпагін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Унікальны кінавобраз Таццяны Даронінай "не фрыка, але жанчыны ў квадраце" яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя стаў творчым прадвеснікам з'яўлення на экране Рэнаты Літвінавай, лічыць вядомы расійскі кінакрытык Аляксандр Шпагін.
Шпагин: образ Дорониной ― это манера "не фрика, но женщины в квадрате"

На адыходзячым тыдні 12 верасня свой 85-гадовы юбілей адзначыла любімая мільёнамі гледачоў актрыса і тэатральны рэжысёр, мастацкі кіраўнік Маскоўскага Мастацкага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага, народная артыстка СССР Таццяна Дароніна. Яна выканала галоўныя ролі ў многіх спектаклях і фільмах, акрамя таго, выканала на кінаэкране песні "Пяшчота", "І я была дзяўчынай юнай", "Спадары юнкеры", якія ўжо даўно "сышлі ў народ".

З круглай датай знакамітую актрысу павіншаваў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што майстэрства і талент Таццяны Даронінай шануюць адданыя прыхільнікі ў Беларусі, што, несумненна, спрыяе ўмацаванню культурных сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю.

Вядомы расійскі кінакрытык Аляксандр Шпагін у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь абмаляваў непаўторны творчы партрэт Таццяны Даронінай і яе талент да прадказання кінатэндэнцый.

"Дароніна — гэта з'ява зусім унікальная і ў тэатры, і ў кіно. І ў 60-я гады, калі яна толькі з'явілася, гэта была актрыса, абсалютна ні на каго не падобная, са сваёй своеасаблівай манерай. Прычым было відаць, што гэтая манера трошкі зробленая, свядома прыдуманы вобраз, гэтакі прадвеснік Рэнаты Літвінавай. Але гэта было неверагодна арыгінальна і вельмі своеасабліва, тым больш што манера гэтая была вельмі жаноцкай. Гэта была манера не фрыка, але жанчыны ў квадраце, і за ўсім гэтым стаяла сапраўдная актрыса", — кажа кінакрытык.

Поўную версію размовы з вядомым расійскім кінакрытыкам Аляксандрам Шпагіным слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0