Дзень малдаўскага віна прайшоў учора ў Верхнім горадзе. Але госцям прапанавалі не толькі віно — можна было паслухаць выступ нацыянальных калектываў і паэтаў ці навучыцца танцаваць мясцовыя танцы.
Атрымалася нават пабываць на тэатралізаванай пастаноўцы — малдаўскім вяселлі Нунта. А кагосьці навучылі гатаваць малдаўскія стравы, каб, калі прыйдзе ўласнае вяселле, можна было ўпрыгожыць стол незвычайнымі стравамі — міціцеі або сармале. Увечары перад гасцямі выступіла знакамітая артыстка з Малдовы Нэлі Чабану.
Таксама беларусаў навучылі танцаваць нацыянальны танец хору. Незвычайны флэш-моб, падчас якога беларусы спрабавалі танцаваць, як малдаване, упрыгожыў гэты вечар.
А Sputnik заклікае не забываць, як у арыгінале гучыць старажытны афарызм — ісціна ў віне, а ў вадзе — здароўе.