МІНСК, 17 вер — Sputnik. Егіпецкім археолагам пашчасціла знайсці ў ваколіцах Асуана старажытную скульптуру сфінкса, паведаміла ў нядзелю Міністэрства па справах старажытнасцяў.
Знаходка была зроблена ў храме ў горадзе Ком-Омба, размешчаным паблізу Асуана, падчас працы па зніжэнні ўзроўню грунтовых вод у будынку.
Па словах генеральнага сакратара Вярхоўнага савета па справах старажытнасцяў Мустафы Вазіры, па часе статуя, хутчэй за ўсё, адносіцца да эпохі Пталемеяў — гэта 331 год да нашай эры — 31 год нашай эры.
У сваю чаргу кіраўнік арганізацыі "Асуанская старажытнасць" Абдэль Манэйм Саід паведаміў, што археолагі збіраюцца працягнуць пошукі ў храме, каб знайсці новую інфармацыю пра сфінкса.
Паведамляецца, што знойдзеная скульптура ўжо адпраўлена ў Нацыянальны музей егіпецкай цывілізацыі, размешчаны ў Фустаце.