Мінск прызнаны лепшым горадам СНД для восеньскіх падарожжаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоПарк Перамогі ў Мінску восенню
Парк Перамогі ў Мінску восенню - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аналітычнае агенцтва "ТурСтат" прааналізавала самыя папулярныя маршруты турыстаў СНД - безумоўнае першынство ў гасціннасці дасталася Мінску.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Мінск прызнаны самым папулярным горадам для восеньскіх падарожжаў сярод турыстаў СНД. Па дадзеных аналітычнага агенцтва "ТурСтат", беларуская сталіца ўзначаліла рэйтынг гарадоў СНД па выніках аналізу папулярнасці турпаездак восенню 2018 года.

Мінск, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінск трапіў у топ-3 гарадоў СНД, папулярных у расійскіх турыстаў

У першай тройцы апынуліся таксама Астана і Баку — выхадныя тут, на думку турыстаў, цікавыя не толькі насычанай экскурсійнай праграмай, але і добрым шопінгам.

Па дадзеных агенцтва, у сярэднім турысты прыязджаюць да нас восенню на тры дні і аддаюць ад $30 да $80 у суткі на пражыванне і харчаванне.

Летам, па выніках аналагічнага рэйтынгу, Мінск саступіў Баку ў топе турыстычных прыярытэтаў жыхароў СНД. Але зараз турысты палічылі Мінск больш прыдатным горадам для павольных восеньскіх прагулак.

Стужка навiн
0