МІНСК, 17 вер — Sputnik. Сухое і досыць цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 17 верасня, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, дажджоў у рэспубліцы ў першы дзень тыдня не чакаецца — будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў.
Цяплей за ўсё ў панядзелак у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — там днём тэмпература паветра падымецца да адзнак +23°C і +22°C адпаведна.
Каля +20..21°C будзе днём у Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.
Прахаладней за ўсё будзе ў панядзелак у Віцебскай вобласці — там дзённая тэмпература паветра не перавысіць +19°C.
Згодна з доўгатэрміновым прагнозам да канца тыдня ў Беларусі пачнецца бабіна лета — дзённыя тэмпературы дасягнуць адзнакі +25°C.