МІНСК, 17 вер — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пацярпела паражэнне ў першым крузе на турніры ў Токіа, паведамляе Sputnik.
За выхад у другі тур спаборніцтваў беларуска змагалася з расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай. Сустрэча завяршылася з лікам 6:3, 6:4 на карысць Паўлючэнкавай. Суперніцы правялі на корце адну гадзіну 27 хвілін.
У другім раундзе спаборніцтваў Паўлючэнкава згуляе з францужанкай Каралін Гарсіяй.
У турніры таксама прымае ўдзел экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка. У ноч на аўторак яна згуляе супраць прадстаўніцы Японіі Курумі Нары.
Прызавы фонд турніру ў Японіі складае амаль 800 тысяч долараў.