Эксперт: калі ЕАЭС не будзе інвесціраваць у адукацыю, адстане назаўсёды

© Sputnik / Виктор ТолочкоВідэамост Мінск - Бішкек аб адукацыі
Відэамост Мінск - Бішкек аб адукацыі - Sputnik Беларусь
Беларускія і кыргызстанскія эксперты абмеркавалі актуальнасць і прыярытэты развіцця адукацыйных стандартаў краін ЕАЭС.

Калі на наднацыянальным узроўні ў ЕАЭС не будзе прынята рашэнне аб інвесціраванні сродкаў у навуку і адукацыію, рэгіён можа адстаць ад цывілізаваных краін назаўсёды, заявіў падчас тэлемосту Бішкек — Мінск, які трансляваўся ў мультымедыйным цэнтры Sputnik Беларусь, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "Актуальная канцэпцыя" Аляксандр Шпакоўскі.

Студэнты - Sputnik Беларусь
Унутраныя экзамены ў ВНУ: ці адменяць ЦТ?

У рамках тэлемосту абмяркоўвалася тэма "Развіццё адукацыйных стандартаў краін ЕАЭС: перспектывы, напрамкі, прыярытэты".

"Мы павінны ўвесь Еўразійскі саюз ператварыць у тэрыторыю развіцця. Змена структуры капіталу, штучны інтэлект, рабатызацыя даюць нашай прасторы вельмі сур'ёзны шанец: альбо гэта будзе якасны крок наперад, альбо існуе досыць вялікая верагоднасць таго, што наш рэгіён адстане назаўсёды", — заявіў Шпакоўскі.

На яго думку, тэма адукацыйнага стандарту вельмі важная ў цяперашніх рэаліях пастаяннага росту долі рабатызацыі на рынку працы. Шпакоўскі нагадаў пра верагоднасць знікнення ў перспектыве цэлага шэрагу запатрабаваных зараз прафесій.

Пры гэтым, нагадаў Шпакоўскі, істотна ўкладваюцца ў развіццё навукі каля дзясятка краін. На іх долю прыпадае да 80% усіх укладанняў чалавецтва ў навукова-даследчыя доследна-канструктарскія распрацоўкі (НДДКР).

Калі Паўднёвая Карэя, Японія, Швейцарыя, Аўстрыя, ЗША выдаткоўваюць на НДДКР да 4% ВУП, то Беларусь — паўпрацэнта, а Кыргызстан яшчэ менш —0,1% ВУП.

"Мы можам ператварыцца ў перыферыю: калі ў бліжэйшыя гады не перагледзець свае падыходы да фінансавання адукацыі і навуковых даследаванняў", — заўважыў Шпакоўскі.

Між тым нават у існуючых умовах Беларусь магла б прапанаваць Кыргызстану якасныя адукацыйныя паслугі, лічыць яшчэ адзін беларускі эксперт, палітолаг Аляксей Дзермант.

"У Беларусі дастаткова танная якасная адукацыя. Больш за ўсё замежных студэнтаў у нас вучыцца з Туркменістана на ўсім спектры спецыяльнасцяў: ад філалогіі да медыцыны. Яны едуць да нас, і вяртаюцца спецыялістамі з якаснай адукацыяй дадому", — распавёў ён.

Палітолаг таксама нагадаў, што для Кыргызстана мог бы быць карысным вопыт Беларусі ў ІТ-галіны.

"У нас ёсць кампетэнцыі, адукацыйныя ўстановы і Парк высокіх тэхналогій, які больш хуткімі тэмпамі рыхтуе спецыялістаў. І гэты вопыт падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў, цыфравізацыя эканомікі — гэта узыходзячы трэнд, у тым ліку рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэты вопыт таксама мае патрэбу ў асэнсаванні і транзіце ў краіны Сярэдняй Азіі", — заўважыў Дзермант.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі