МІНСК, 19 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне кіраўніку Філіпін Радрыга Дутэртэ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара ў аўторак.
У сувязі з наступствамі цыклона "Мангхут": шматлікімі чалавечымі ахвярамі і сур'ёзнымі разбурэннямі — ад імя ўсіх беларусаў і ад сябе асабіста Лукашэнка выказаў спачуванні Радрыга Дутэртэ.
Беларускі лідар адзначыў, што навіну аб прыроднай катастрофе ў рэспубліцы ўспрынялі з вялікім болем.
"Ён таксама перадаў шчырыя словы падтрымкі і спачуванні родным і блізкім загінуўшых, пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў краіны", — паведамілі ў прэс-службе.
Магутны тайфун "Мангхут" абрынуўся на Філіпіны ўвечары 14 верасня, забраў жыцці дзясяткаў чалавек, многія да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак. Сумарна тайфун закрануў чвэрць мільёна чалавека — палова з іх былі накіраваныя ў цэнтры па эвакуацыі.