Жыхарка Полацкага раёна знайшла гіганцкі 3-кілаграмовы баравік

CC BY 2.0 / Urogallus / Caret 006Баравікі, архіўнае фота
Баравікі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падобныя гіганцкія белыя грыбы - не рэдкасць для Беларусі: у мінулым годзе двухкілаграмовыя баравікі знаходзілі як мінімум двойчы.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Жыхарка Полацкага раёна знайшла гіганцкі белы грыб — яго вага склала больш за тры кілаграмы, паведаміла газета "Полацкі веснік".

Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Чым нашы продкі замянялі мяса на талерцы?

На мінулых выхадных у раённым цэнтры прайшоў чарговы экафэст "У гасцях у полацкага Лесавіка", у рамках якога адбыўся чэмпіянат па ціхім паляванні, а таксама конкурс на самы вялікі грыб.

Перамагла ў конкурсе жыхарка аграгарадка Заазер'е — бібліятэкар Людміла Пашкевіч: вага яе баравіка склала больш за тры кілаграмы, а дыяметр шапачкі — 47 сантыметраў.

Па інфармацыі выдання, такі вялікі белы грыб вырас не ў лесе, а на тэрыторыі заазерскага сельскага дома культуры. Паведамляецца, што жанчына спецыяльна тыдзень сачыла за баравіком і не давала яго зрэзаць, пакуль ён не дасягнуў рэкорднага памеру.

Падобныя гіганцкія белыя грыбы — не рэдкасць для Беларусі: у мінулым годзе двухкілаграмовыя баравікі знаходзілі як мінімум двойчы — у Вілейскім і Горацкім раёнах.

Стужка навiн
0