https://bel.sputnik.by/20180920/Srednevekovyy-dom-XIV-veka-nashli-na-raskopkakh-Starogo-zamka-v-Grodno-1037746432.html
Сярэднявечны дом XIV стагоддзя знайшлі на раскопках Старога замка ў Гродне
Сярэднявечны дом XIV стагоддзя знайшлі на раскопках Старога замка ў Гродне
Sputnik Беларусь
Дзякуючы таму, што дом добра захаваўся, навукоўцы змогуць зразумець, як жылі гарадзенцы ў XIV стагоддзі. 20.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-20T17:58+0300
2018-09-20T17:58+0300
2018-09-20T18:00+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103774/58/1037745881_0:99:1182:767_1920x0_80_0_0_b83c62d008e83b42309336bad98ad443.png
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103774/58/1037745881_0:46:1182:788_1920x0_80_0_0_9f084296eacfe57acd7dda029b8fdfa3.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, гродна, стары замак, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, гродна, стары замак, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
Сярэднявечны дом XIV стагоддзя знайшлі на раскопках Старога замка ў Гродне
17:58 20.09.2018 (абноўлена: 18:00 20.09.2018) Дзякуючы таму, што дом добра захаваўся, навукоўцы змогуць зразумець, як жылі гарадзенцы ў XIV стагоддзі.
ГРОДНА, 20 вер — Sputnik, Іна Грышук. Дом сярэдзіны XIV стагоддзя, які вельмі добра захаваўся, знайшлі археолагі падчас раскопак ва ўнутраным дворыку Старога замка ў Гродне.
Археолагі адкрылі пакуль толькі частку драўлянага будынка: гэта зруб 4 на 9 метраў, які досыць добра захаваўся. Унутры былі знойдзены розныя прадметы побыту, ёсць печка і нават падмурак. Пабудова знаходзіцца прама ва ўнутраным дворыку Старога замка побач са сцяной.
Археалагічныя раскопкі побач са Старым замкам пачаліся напрыканцы мінулага года. Іх праводзяць напярэдадні рэканструкцыі, вакол якой дагэтуль не сціхаюць грамадскія спрэчкі.
Падчас раскопак археолагі ўжо зрабілі шмат унікальных знаходак — упрыгажэнні, шахматныя фігуры, частка драўлянай шахматнай дошкі, рэдкая кафля ў выглядзе фігурных гаршкоў, з якой рабілі печкі ў часы караля Стэфана Баторыя.