Фота

Ад Гамера да Саванаролы: што можна ўбачыць на выставе "Беларусь і Біблія"

Падпісацца
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як манціравалася выстава і якія кнігі і скруткі можна будзе ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы ўжо сёння.

Унікальная выстава, падобных да якой яшчэ не было ў Беларусі, адкрываецца сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Напярэдадні Sputnik паглядзеў, як манціруецца выстава, а таксама запытаўся ў намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы, якія цікавосткі можна знайсці ў вітрынах Музея кнігі.

Выстава Беларусь и Біблія адкрываецца ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Скруткі Мёртвага мора і "Іліяда": як манціруюць унікальную выставу

"Мы спрабавалі паказаць гісторыю ўсяго чалавецтва праз пісьменства, і пісьменства незвычайнае, пісьменства сакральнае. Фактычна мы паказваем гісторыю біблейскага тэксту, праз біблейскі тэкст гісторыю культуры цывілізацыі, палітыкі, дзяржаўнасці, усёй, прынамсі індаеўрапейскай, але цяпер ужо і сусветнай цывілізацыі", — распавёў навуковец.

У Беларусь прывезлі экспанаты, якім ад 5 тысяч гадоў, да сучасных, з цэлага шэрагу краін: Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Паўднёвай Карэі, Расіі, Кітая і іншых. Але самае важнае – у Нацыянальнай бібліятэцы выстаўленыя ўнікальныя аб'екты, якія захоўваюцца пераважна ў прыватных калекцыях.

"Многія з іх зусім не бачылі перад гэтай выставай нідзе і ніколі. Некаторыя не ўключаліся ў каталогі, то бок не публікаваліся, і нават не ўведзеныя ў навуковы ўжытак", — распавёў Алесь Суша.

Кнігі Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Будызм, эротыка і спонсары: пра што яшчэ пісаў у сваіх кнігах Скарына

На выставе можна будзе знайсці скруткі са старажытнай Грэцыі, Вавілона, Рымскай Імперыі і Міжземнаморскага рэгіёну, дзе адбывалася пашырэнне Бібліі. Таксама прадстаўлены вельмі рэдкія скруткі Бібліі, напісаныя на Усходзе, напрыклад, у Індыі, у Грузіі, іншых краінах Каўказа, у Арменіі, арыгінальныя аб'екты з Далёкага Усходу, напрыклад, з Кітая.

Друкаваныя кнігі паказваюць гісторыю Бібліі ад Гутэнберга, першых выданняў Бібліі на нацыянальных мовах, шматмоўных выданняў Бібліі — Біблій-паліглот — да нашага часу.

"Можна бачыць гравюры Дзюрэра і мастацкія працы Сальвадора Далі – гэта, безумоўна, выключнай значнасці падзея для нашай культурнай традыцыі", — сказаў Алесь Суша.

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі - Sputnik Беларусь
Фізік-ядзершчык прачытае лекцыю пра Біблію ў Нацыянальнай бібліятэцы

Вельмы шырока будзе прадстаўлена на выставе і беларуская кніжная традыцыя, якая фактычна пачалася з Бібліі — старажытных Тураўскага і Полацкага Евангелляў, з Бібліі пачалася і друкарская традыцыя на беларускай зямлі.

"Тут жа мы бачым і пераклады на сучасную беларускую мову, якія будзе цікава ўбачыць нашым сучаснікам, бо гэта ўжо нараджэнне традыцыі сучаснай літаратурнай мовы і ўласна біблейскай літаратуры", — адзначыў навуковец.

Наведвальнікам выставы будзе даступнае мабільнае прылажэнне, якое можна будзе выкарыстоўваць як аўдыёгід або здзейсніць у ім віртуальную экскурсію па выставе.

© Sputnik / Анастасия ВолчокВыстава "Беларусь і Біблія" адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 20 верасня. На ёй будуць прадстаўлены экспанаты, якім ад 5 тысяч гадоў, да сучасных, з цэлага шэрагу краін: Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Паўднёвай Карэі, Расіі, Кітаі і іншых. Намеснік дырэктара бібліятэкі Алесь Суша дапамагае манціраваць выставу.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
1/22
Выстава "Беларусь і Біблія" адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 20 верасня. На ёй будуць прадстаўлены экспанаты, якім ад 5 тысяч гадоў, да сучасных, з цэлага шэрагу краін: Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Паўднёвай Карэі, Расіі, Кітаі і іншых. Намеснік дырэктара бібліятэкі Алесь Суша дапамагае манціраваць выставу.
© Sputnik / Анастасия ВолчокНа гэтай вітрыне - самыя старажытныя тэксты ў свеце: клінапісныя таблічкі, знойдзеныя ў Месапатаміі. Яны былі створаныя паміж 3000 і 2000 гадамі да нашай эры. Ніжэй - рукапісы старажытнагрэчаскай цывілізацыі, якія істотна паўплывалі на еўрапейскую літаратурную і біблейскую традыцыю ў прыватнасці: байка Эзопа (злева) і "Іліяда" Гамера.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
2/22
На гэтай вітрыне - самыя старажытныя тэксты ў свеце: клінапісныя таблічкі, знойдзеныя ў Месапатаміі. Яны былі створаныя паміж 3000 і 2000 гадамі да нашай эры. Ніжэй - рукапісы старажытнагрэчаскай цывілізацыі, якія істотна паўплывалі на еўрапейскую літаратурную і біблейскую традыцыю ў прыватнасці: байка Эзопа (злева) і "Іліяда" Гамера.
© Sputnik / Анастасия ВолчокКлінапісныя таблічкі пісаліся на гліне ў Шумеры, Міжрэччы, Вавілоне, горадзе Ур - радзіме прарока Аўраама. Раней у беларусаў увогуле не было магчымасці ўбачыць гэтыя тэксты на радзіме.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
3/22
Клінапісныя таблічкі пісаліся на гліне ў Шумеры, Міжрэччы, Вавілоне, горадзе Ур - радзіме прарока Аўраама. Раней у беларусаў увогуле не было магчымасці ўбачыць гэтыя тэксты на радзіме.
© Sputnik / Анастасия ВолчокНа гэтым фрагменце напісаны пералік караблёў, народаў і людзей, якія прыбылі ў Трою. Яго вельмі любілі перапісваць, таму што так можна было ўбачыць усю геаграфію старажытнасці.
Алесь Суша: "Гэта старажытныя спісы часоў нараджэння хрысціянства, адны з самых старажытных з тых, што вядомыя. Яны, бясспрэчна, былі вельмі пашыраныя ў свеце ў той час, па "Іліядзе" Гамера, як па Бібліі антычнасці, арыентаваліся ўсюды ў свеце як па цудоўным ўзоры літаратуры, і ў значнай меры ў пэўным падабенстве з ёй пісаліся і біблейскія тэксты, прынамсі тэксты гістарычных кніг Бібліі, напрыклад, Кніга Царстваў".
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
4/22
На гэтым фрагменце напісаны пералік караблёў, народаў і людзей, якія прыбылі ў Трою. Яго вельмі любілі перапісваць, таму што так можна было ўбачыць усю геаграфію старажытнасці.
Алесь Суша: "Гэта старажытныя спісы часоў нараджэння хрысціянства, адны з самых старажытных з тых, што вядомыя. Яны, бясспрэчна, былі вельмі пашыраныя ў свеце ў той час, па "Іліядзе" Гамера, як па Бібліі антычнасці, арыентаваліся ўсюды ў свеце як па цудоўным ўзоры літаратуры, і ў значнай меры ў пэўным падабенстве з ёй пісаліся і біблейскія тэксты, прынамсі тэксты гістарычных кніг Бібліі, напрыклад, Кніга Царстваў".
© Sputnik / Анастасия ВолчокАлесь Суша: "Байкі" Эзопа – вельмі яркі прыклад мастацкай літаратуры, які нас арыентуе ўжо на выкарыстанне мастацкіх сродкаў, якія таксама ў Бібліі былі вельмі шырока адлюстраваныя".
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
5/22
Алесь Суша: "Байкі" Эзопа – вельмі яркі прыклад мастацкай літаратуры, які нас арыентуе ўжо на выкарыстанне мастацкіх сродкаў, якія таксама ў Бібліі былі вельмі шырока адлюстраваныя".
© Sputnik / Анастасия ВолчокСкруткі ў вітрынах увасобілі Вялікі шаўковы шлях. У іх найперш яўрэйскае пісанне, і праз яўрэйскую тэму паказаны шлях пісання на Усход.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
6/22
Скруткі ў вітрынах увасобілі Вялікі шаўковы шлях. У іх найперш яўрэйскае пісанне, і праз яўрэйскую тэму паказаны шлях пісання на Усход.
© Sputnik / Анастасия ВолчокНа выставе прадстаўлены і сярэднявечныя пераклады на старажытныя мовы.
Алесь Суша: "Вельмі прыгожая кілікійская – армянская – кніжная традыцыя, гэта ўжо позняе армянскае царства, ХІV – пачатак ХV стагоддзя. Золата, колеры, радасці такія, якіх раней нельга было ўявіць, былі магчымыя ў багатым Кілікійскім царстве (цяпер гэта тэрыторыя Турцыі), там кніжнасць пашыралася вельмі актыўна з проста цудоўнымі формамі".
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
7/22
На выставе прадстаўлены і сярэднявечныя пераклады на старажытныя мовы.
Алесь Суша: "Вельмі прыгожая кілікійская – армянская – кніжная традыцыя, гэта ўжо позняе армянскае царства, ХІV – пачатак ХV стагоддзя. Золата, колеры, радасці такія, якіх раней нельга было ўявіць, былі магчымыя ў багатым Кілікійскім царстве (цяпер гэта тэрыторыя Турцыі), там кніжнасць пашыралася вельмі актыўна з проста цудоўнымі формамі".
© Sputnik / Анастасия ВолчокІндыйская Тора, якая цудоўна захавалася ў ціку - адмысловым куфары для захоўвання.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
8/22
Індыйская Тора, якая цудоўна захавалася ў ціку - адмысловым куфары для захоўвання.
© Sputnik / Анастасия ВолчокАлесь Суша: "Унікальны рукапіс, які ніколі раней не экспанаваўся ні на адной выставе, нідзе не друкаваўся, ніякіх выяў яго не было і гэтак далей. Гэта фрагмент Бібліі, старазапаветнай кнігі Эстэр, або Ісфір, напісаны, як мяркуецца, у Італіі, але разам з яўрэямі перавезены на тэрыторыю Кітая і дадзены ў падарунак першаму паслу Вялікабрытаніі ў Кітаі. Шлях з Захаду на Усход, а потым зноў на Захад завяршыўся выставай недзе пасярэдзіне".
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
9/22
Алесь Суша: "Унікальны рукапіс, які ніколі раней не экспанаваўся ні на адной выставе, нідзе не друкаваўся, ніякіх выяў яго не было і гэтак далей. Гэта фрагмент Бібліі, старазапаветнай кнігі Эстэр, або Ісфір, напісаны, як мяркуецца, у Італіі, але разам з яўрэямі перавезены на тэрыторыю Кітая і дадзены ў падарунак першаму паслу Вялікабрытаніі ў Кітаі. Шлях з Захаду на Усход, а потым зноў на Захад завяршыўся выставай недзе пасярэдзіне".
© Sputnik / Анастасия ВолчокТак раней рабілі пергамент.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
10/22
Так раней рабілі пергамент.
© Sputnik / Анастасия ВолчокФрагмент з кнігі Іагана Гутэнберга - першай друкаванай кнігі.
Алесь Суша: "Старонкі мы будзем мяняць, бо ім доўга нельга ляжаць у адным становішчы".
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
11/22
Фрагмент з кнігі Іагана Гутэнберга - першай друкаванай кнігі.
Алесь Суша: "Старонкі мы будзем мяняць, бо ім доўга нельга ляжаць у адным становішчы".
© Sputnik / Анастасия ВолчокРэфармацыя прадстаўлена на выставе выданнямі Лютэра. А гэта - яго партрэт, змешчаны ў Новым Запавеце, надрукаваным трошкі пазней - з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
12/22
Рэфармацыя прадстаўлена на выставе выданнямі Лютэра. А гэта - яго партрэт, змешчаны ў Новым Запавеце, надрукаваным трошкі пазней - з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі.
© Sputnik / Анастасия ВолчокКонтррэфармацыя, каталіцкая традыцыя пераасэнсавання Бібліі постлютэраўскага перыяду, прадстаўлена копіяй пратаколаў Трыдэнцкага сабору.
Алесь Суша: "Пасля, ад сярэдзіны XVI да сярэдзіны ХХ стагоддзя каталіцкая царква не збірала Сусветныя саборы. Другі Ватыканскі сабор стаў наступным пасля Трыдэнцкага, і ўвесь гэты час каталіцкая царква жыла ў межах лацінскай традыцыі, якая была замацаваная Трыдэнцкім саборам. Адзінай магчымай мовай для Бібліі і для набажэнстваў была лацінская мова, і толькі Другі Ватыканскі сабор дазволіў выкарыстанне нацыянальных моў.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
13/22
Контррэфармацыя, каталіцкая традыцыя пераасэнсавання Бібліі постлютэраўскага перыяду, прадстаўлена копіяй пратаколаў Трыдэнцкага сабору.
Алесь Суша: "Пасля, ад сярэдзіны XVI да сярэдзіны ХХ стагоддзя каталіцкая царква не збірала Сусветныя саборы. Другі Ватыканскі сабор стаў наступным пасля Трыдэнцкага, і ўвесь гэты час каталіцкая царква жыла ў межах лацінскай традыцыі, якая была замацаваная Трыдэнцкім саборам. Адзінай магчымай мовай для Бібліі і для набажэнстваў была лацінская мова, і толькі Другі Ватыканскі сабор дазволіў выкарыстанне нацыянальных моў.
© Sputnik / Анастасия ВолчокАркуш са старога рукапіснага Псалтыра, які выкарыстоўваўся ў якасці "паясной кнігі". Яны былі прызначаныя пераважна для жанчын і мацаваліся на поясе у невялічкім куфры.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
14/22
Аркуш са старога рукапіснага Псалтыра, які выкарыстоўваўся ў якасці "паясной кнігі". Яны былі прызначаныя пераважна для жанчын і мацаваліся на поясе у невялічкім куфры.
© Sputnik / Анастасия ВолчокДа адной з вялікіх Біблій прымацаваны ланцуг - раней у манастырах або бібліятэках кнігі мацаваліся да сталоў ці іншай мэблі, каб іх не скралі ці не пераклалі ў іншае месца.
Алесь Суша: "Яны ляжалі на канкрэтным месцы - мяняліся чытачы, а не кнігі на сталах".
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
15/22
Да адной з вялікіх Біблій прымацаваны ланцуг - раней у манастырах або бібліятэках кнігі мацаваліся да сталоў ці іншай мэблі, каб іх не скралі ці не пераклалі ў іншае месца.
Алесь Суша: "Яны ляжалі на канкрэтным месцы - мяняліся чытачы, а не кнігі на сталах".
© Sputnik / Анастасия ВолчокПаліглоты – гэта бібліі на некалькіх мовах - не меньш чым на чатырох адразу. Гэта Парыжская паліглота, якая лічыцца самым
аб'ёмным выданнем.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
16/22
Паліглоты – гэта бібліі на некалькіх мовах - не меньш чым на чатырох адразу. Гэта Парыжская паліглота, якая лічыцца самым
аб'ёмным выданнем.
© Sputnik / Анастасия ВолчокАнтверпенская паліглота, выдадзеная Плантэнамі, славілася не толькі вельмі высокім узроўнем паліграфіі, якасцю друку, паперы, набору, рэдактуры, але і цудоўнымі гравюрамі.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
17/22
Антверпенская паліглота, выдадзеная Плантэнамі, славілася не толькі вельмі высокім узроўнем паліграфіі, якасцю друку, паперы, набору, рэдактуры, але і цудоўнымі гравюрамі.
© Sputnik / Анастасия ВолчокАпакаліпсіс Трыніці - факсімільная копія выдання ХІІІ века.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
18/22
Апакаліпсіс Трыніці - факсімільная копія выдання ХІІІ века.
© Sputnik / Анастасия ВолчокЗнакаміты "Апакаліпсіс" Альбрэхта Дзюрэра ў інкунабуле канца XV стагоддзя.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
19/22
Знакаміты "Апакаліпсіс" Альбрэхта Дзюрэра ў інкунабуле канца XV стагоддзя.
© Sputnik / Анастасия ВолчокБеларуская біблейская гісторыя і, канешне, Францыск Скарына.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
20/22
Беларуская біблейская гісторыя і, канешне, Францыск Скарына.
© Sputnik / Анастасия ВолчокСучаснае выданне Бібліі - вельмі прыгожае і вельмі каштоўнае.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
21/22
Сучаснае выданне Бібліі - вельмі прыгожае і вельмі каштоўнае.
© Sputnik / Анастасия ВолчокНекаторыя кнігі яшчэ чакаюць свайго часу, каб апынуцца ў вітрынах і ўжо ўвечары прадстаць перад публікай.
Выстава Беларусь і Біблія - Sputnik Беларусь
22/22
Некаторыя кнігі яшчэ чакаюць свайго часу, каб апынуцца ў вітрынах і ўжо ўвечары прадстаць перад публікай.
Стужка навiн
0