МІНСК, 21 вер — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ атрымаў перамогу над венгерскім "Відзі" ў матчы групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА, паведамляе Sputnik.
Матч "Відзі" — БАТЭ адбыўся ў Будапешце на "Групама Арэне" ў чацвер. Гульня завяршылася з лікам 2:0 на карысць "жоўта-сініх". У складзе пераможцаў адзначыліся Ясэ Туомінэн (27-я хвіліна) і Ягор Філіпенка (85). Завяршалі паядынак футбалісты БАТЭ ўдзесяцёх пасля выдалення Аляксандра Філіповіча, які атрымаў другую жоўтую картку ў дададзены арбітрам час.
У паралельным паядынку квартэта L паміж ПАОК і "Чэлсі", які прайшоў у Салоніках, вікторыю святкавалі "арыстакраты" з Лондана — 1:0. Адзіны мяч забіў Віліян (9).
Пасля першага тура БАТЭ лідзіруе ў групе, "Чэлсі" займае другое месца, ПАОК размяшчаецца на трэцяй пазіцыі, "Відзі" замыкае групу.
Наступны матч барысаўчане правядуць дома 4 кастрычніка супраць ПАОКа, у гэты ж дзень "Відзі" у гасцях згуляе супраць "Чэлсі".