Максім Юр'евіч Нікулін — расійскі журналіст і тэлевядучы, сын знакамітага цыркавога і артыста і кінаакцёра, любімага многімі пакаленнямі клоуна, народнага артыста СССР Юрыя Нікуліна. Нашчадак легендарнага цыркавога прозвішча стаў ганаровым госцем на адкрыцці новага сезона ў Белдзяржцырку, у якім прымуць удзел артысты самых розных цыркавых жанраў — паветраныя гімнасты, жанглёры, эквілібрысты, клоуны і дрэсіроўшчыкі дзікіх жывёл, якія прадстаўляюць 11 цыркаў свету. Паказ праграм на галоўным беларускім цыркавым манежы будзе доўжыцца да снежня. А ў лютым наступнага года Белдзяржцырк рыхтуецца адзначаць 60-гадовы юбілей.
Поўную версію размовы з генеральным дырэктарам і мастацкім кіраўніком Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары Максімам Нікуліным у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.