Падарожжа да Байкала: як старажытнае возера выглядае сёння
14:53 21.09.2018 (абноўлена: 15:01 21.09.2018)
Падпісацца
"Слаўнае мора - свяшчэнны Байкал" і сталіца Усходняй Сібіры Іркуцк - у фотастужцы Sputnik Беларусь.
Вы шмат чулі пра Байкал, але пабываць там яшчэ не атрымалася? Не бяда, мы пакажам, як гэта старажытнае возера выглядае сёння. Можа быць і вам захочацца здзейсніць уласнае падарожжа. Паверце, яно таго варта.
Шпацыр па Іркуцку, экскурсія ў Ліствянку і, вядома ж, — невялікі гістарычны заплыў уздоўж старой чыгункі. Мыс Тоўсты і мыс Катаржан, а таксама шматлікія бухтачкі і жывапісныя скалы аглядалі і фатаграфавалі члены блогерскай суполкі "Друзья-Сябры".

1/28
© Sputnik / Андрей Качура
Камяністыя пляжы Байкала падкрэсліваюць празрыстасць вады.

2/28
© Sputnik / Андрей Качура
Калі з'яўляецца сонца і суціхае вецер, вада ў возеры выглядае, як люстэрка.

3/28
© Sputnik / Андрей Качура
Тры мыса - тры надвор'я. У залежнасці ад таго, як падаюць прамяні сонца, тэмпература можа на беразе адрознівацца ў разы.

4/28
© Sputnik / Андрей Качура
Так і жывуць: у распадку восень, на мысе - лета.

5/28
© Sputnik / Андрей Качура
Бабушкін - гэта чалавек, параход, а яшчэ цэлы горад на Байкале. Названы ў гонар рэвалюцыянера. Таго самага. Такія караблікі - мабыць, лепшы сродак перамяшчэння па Байкале - камфортна і падысці да берага можна практычна ў любым месцы.

6/28
© Sputnik / Андрей Качура
З гэтага боку возера ўсе пляжы - каменная галька. За пясочкам ехаць прыйдзецца на ўсходні бераг.

7/28
© Sputnik / Андрей Качура
Хто першы з турыстаў прыдумаў будаваць такія пірамідкі з камянёў ужо і не ўспомніць. Лічыцца, што калі склаў такую горку - спраўдзілася жаданне. Для эколагаў ж гэта цяпер цэлая праблема, бо наварацілі такіх горак уздоўж па беразе - нямерана...

8/28
© Sputnik / Андрей Качура
Горы на заходнім беразе Байкала - з боку Іркуцка зусім не высокія, але вельмі маляўнічыя.

9/28
© Sputnik / Андрей Качура
Бярозы тут нейкія вузлаватыя, моцна чапляюцца за камяні каранямі.

10/28
© Sputnik / Андрей Качура
Зараз па гэтым участку Байкальскай чыгункі калі цягнікі і ездзяць, то толькі турыстычныя.

11/28
© Sputnik / Андрей Качура
Дзесьці для чыгункі дынамітам падрывалі тунэлі, а дзесьці даводзілася ўмацоўваць бераг вось такімі бетоннымі "латкамі".

12/28
© Sputnik / Андрей Качура
Для будаўніцтва гэтых тунэляў запрашалі майстроў-каменячосаў з Албаніі і Італіі.

13/28
© Sputnik / Андрей Качура
Для турыстаў мясцовыя казакі дэманструюць прадметы побыту і зброю мінулага стагоддзя. Асабліва ўражваюць арыштанцкія кайданы.

14/28
© Sputnik / Андрей Качура
Помнік казакам-заснавальнікам у Іркуцку. Вобраз казака Пахабава нават мясцовым жыхарам здаецца вельмі спрэчным - вельмі ўдалым ён выглядае. Але падабаецца ўсім.

15/28
© Sputnik / Андрей Качура
А вось імператар Аляксандр III тут стаіць на ганаровым месцы - недалёка ад будынка былога дваранскага сходу. Для асваення Сібіры, як лічаць сібіракі, ён зрабіў больш за іншых імператараў і цароў разам узятых.

16/28
© Sputnik / Андрей Качура
Богаяўленскі сабор лічыцца ў Іркуцку кафедральным і стаіць прама на беразе Ангары. Мясцовыя жыхары за яркі роспіс часам называюць яго "пернікавым".

17/28
© Sputnik / Андрей Качура
Міфічны бабр - павінен быў выглядаць як тыгр - з собалем у зубах. Гэта афіцыйны герб Іркуцка.

18/28
© Sputnik / Андрей Качура
Модны квартал - самы цэнтр Іркуцка. Рай для турыстаў і гурманаў.

19/28
© Sputnik / Андрей Качура
Як ні дзіўна, але студэнцкія атрады тут яшчэ засталіся - напэўна нездарма Іркуцкая вобласць традыцыйна лічыцца "чырвонай".

20/28
© Sputnik / Андрей Качура
Сам жа Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт сёлета адзначыць сваё стагоддзе.

21/28
© Sputnik / Андрей Качура
Сядзіба сасланага дзекабрыста Трубяцкога.

22/28
© Sputnik / Андрей Качура
Рабочы кабінет апальнага князя. Абстаноўка і інтэр'ер адноўлены дэталёва і з любоўю. Практычна ўсе рэчы - арыгіналы.

23/28
© Sputnik / Андрей Качура
Ці жыў у гэтым доме Сяргей Пятровіч - дакладных сведчанняў няма. Але музей дзекабрыстаў атрымаўся выдатны.

24/28
© Sputnik / Андрей Качура
Ліствянка - турыстычная сталіца Байкала. Усе, хто прыязджае з Іркуцка, лічаць неабходным наведаць мясцовы рынак.

25/28
© Sputnik / Андрей Качура
Гэтыя пасудзінкі - і для турыстаў транспарт, і для грузу - перавозкі.

26/28
© Sputnik / Андрей Качура
Надвор'е на Байкале змяняецца імкліва. Толькі што было сонца, і вось ужо пахмурнае восеньскае неба.

27/28
© Sputnik / Андрей Качура
"Карсар" выглядае зусім не грозна - усюдыісныя кітайскія турысты падводзяць.

28/28
© Sputnik / Андрей Качура
З рулеткай, што называецца, ніхто не хадзіў, але маракі сцвярджаюць, што да таго, бурацкага, берага ў гэтым месцы - 40 кіламетраў. Калі прыгледзецца - горы бачныя. А ўсё - чысціня паветра...