Тысячы беларускіх каталікоў паедуць у Літву на сустрэчу да Папы Рымскага

© Sputnik / Алекс Панциков / Перайсці ў медыябанкПапа Рымскі Францыск
Папа Рымскі Францыск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пагранічны камітэт гатовы да павелічэння колькасці людзей, што будуць перасякаць мяжу - арганізаваныя групы будуць праходзіць кантроль па-за агульных чэргаў.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Больш за дзве з паловай тысячы вернікаў плануюць паехаць у гэтыя выхадныя ў Літву для ўдзелу ў афіцыйных мерапрыемствах з удзелам Папы Рымскага Францыска, паведаміў Sputnik у чацвер прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.

Касцёл Святога Роха ў Мінску - Sputnik Беларусь
"Мы не палохаем інвестараў лічбамі": як аднаўляюць касцёл Святога Роха

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы наведае Літву з афіцыйным візітам у бліжэйшыя выхадныя. У рамках паездкі ён паўдзельнічае ў мерапрыемствах у Вільні і Коўне, а на пачатку наступнага тыдня наведае таксама Латвію і Эстонію.

"Зразумела, на мерапрыемствы паедзе вялікая дэлегацыя беларускіх вернікаў. Ад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Літву паедуць больш за 700 чалавек, у цэлым з краіны — больш за дзве з паловай тысячы", — распавёў Sputnik Санько.

Узначальваць беларускую дэлегацыю на мерапрыемствах будзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, аднак асобных сустрэч у пантыфіка не запланавана. У Вільні ён пагутарыць з моладдзю і наведае шэраг мерапрыемстваў, а ў Каўнасе адслужыць імшу ў парку Сантакос.

Усе дэталі будучай паездкі, адзначыў суразмоўца агенцтва, ужо вырашаны — уся адміністрацыйная работа выканана. Ксёндз Юрый падзякаваў Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту за тое, што яны пайшлі насустрач у пытаннях арганізацыі паездкі.

Як паведамілі Sputnik у Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, да  візіту Папы Рымскага ў краіны Балтыі рыхтуюцца памежныя і іншыя кантрольныя органы суседніх краін, у тым ліку і ў рэспубліцы.

"Мы гатовыя да некаторага павелічэння пасажырапатоку. Прыкладаем усе намаганні для таго, каб праходжанне мяжы для ўсіх прайшло спакойна і камфортна", — запэўнілі ў ДПК.

У адказ на пытанне пра тое, як будуць дабірацца арганізаваныя групы, у камітэце падкрэслілі: згодна з дзеючай працэдурай, яны звярталіся ў памежныя органы. Падобныя групы, як і звычайныя турыстычныя аўтобусы, могуць праходзіць дзяржаўную мяжу па-за агульнай чаргі — па адмыслова вылучанай лініі.

Стужка навiн
0