Салігорскі "Шахцёр" выйграў валейбольны Суперкубак Беларусі

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкВалейбол, архіўнае фота
Валейбол, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Клуб з Салігорску ўпершыню выйграў Суперкубак рэспублікі, у мінулым годзе уладальнікам трафея быў мінскі "Будаўнік".

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі пасля перамогі ў вырашальным матчы над мінскім "Будаўніком".

Паядынак адбыўся ў пятніцу ў гомельскім спарткомплексе "Лакаматыў" і даў старт валейбольнаму сезону ў Беларусі. Гарнякі адолелі мінчан з лікам 3:1 (25:20, 25:22, 19:25, 25:21).

Салігорскі клуб упершыню выйграў Суперкубак рэспублікі. У мінулым годзе уладальнікам трафея стаў сталічны "Будаўнік".

Ужо ў наступныя выхадныя стартуе 28-ы чэмпіянат Беларусі па валейболе. Салігорскі "Шахцёр" — уладальнік залатых узнагарод апошніх двух сезонаў. Каманда паспрабуе абараніць ганаровы тытул.

Акрамя таго, 10 кастрычніка гарнякі стартуюць у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Клуб прыме на сваёй пляцоўцы нямецкі "Франкфурт".

Стужка навiн
0