Фотафакт: конкурс веласіпедаў з ілюмінацыяй прайшоў у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладальнікі ўпрыгожвалі экалагічны транспарт ліхтарыкамі і нават гірляндамі
Уладальнікі ўпрыгожвалі экалагічны транспарт ліхтарыкамі і нават гірляндамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гонар Дня без аўто ў суботу ў Мінску перакрылі вуліцу Леніна: на дзень яна ператварылася ў святочную пляцоўку.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Відовішчны конкурс ровараў, якія свяціліся, пабачылі мінчане вечарам у суботу, ён прайшоў у сталіцы ў рамках святкавання Дня без аўтамабіля, паведамляе Sputnik.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУвесь дзень на Леніна выступалі артысты і аніматары - паказвалі эфектныя прадстаўленні
Весь день на Ленина выступали артисты и аниматоры - показывали даже эффектные представления со светящимися элементами. - Sputnik Беларусь
Увесь дзень на Леніна выступалі артысты і аніматары - паказвалі эфектныя прадстаўленні

У гонар міжнароднай акцыі ў Мінску на ўвесь дзень была перакрытая вуліца Леніна: прагуляцца па ёй мог любы жадаючы, акрамя таго, уся яна на дзень ператварылася ў святочную пляцоўку.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВеласіпеды з ліхтарыкамі
Конкурс светящихся велосипедов в Минске - Sputnik Беларусь
Веласіпеды з ліхтарыкамі

На тэрыторыі пляцоўкі працавалі выставы і забаўляльныя зоны, крамы рамеснікаў, бясплатны рамонт веласіпедаў; адны ўдзельнікі частавалі гасцей мерапрыемства вулічнай ежай, іншыя паказвалі экстрэмальныя трукі. На працягу ўсяго дня выступалі музыкі і аніматары.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзень без аўтамабіля скончыўся маштабным начным велапарадам
День без автомобиля закончился масштабным ночным велопарадом, проехать в котором горожане смогли не только на велосипеде - Sputnik Беларусь
Дзень без аўтамабіля скончыўся маштабным начным велапарадам

Асабліва эфектна прайшоў конкурс ровараў, у прыгажосці якіх жадаючыя змаглі паспаборнічаць у рамках маштабнага начнога велапарада, якім скончылася свята — паўдзельнічаць у ім можна было не толькі на роварах, але і на гіраскутэрах, сігвеях, самакатах.

Стужка навiн
0