Капскага пахаваюць 24 верасня

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі.
Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітацца з кіраўніком БАТЭ можа любы ахвочы - грамадзянская паніхіда пройдзе на "Барысаў-Арэне".

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Пахаванне старшыні праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоля Капскага адбудзецца 24 верасня, паведамілі Sputnik у прэс-службе барысаўчан.

Капскі раптоўна памёр 22 верасня, яму было 52 гады.

Футбольная трэніроўка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Матч паміж мінскім "Тарпеда" і БАТЭ перанесены з-за смерці Капскага

"Развітацца са старшынёй праўлення ФК БАТЭ Анатолям Капскім, які сёння раптоўна памёр на 53-м годзе жыцця, можна будзе у панядзелак, 24 верасня", — распавялі ў клубе.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што жалобныя мерапрыемствы пройдуць у храме святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна. Памінальная літургія пачнецца ў 07:00, адпяванне — у 08:00.

"Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 11:00 да 13:00 на "Барысаў-Арэне" (уваход побач з Media і паркоўкай P7)", — дадалі ў БАТЭ.

Стужка навiн
0