Газпрам больш не лідар у свеце энергетыкі

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкШыльда на офісным будынку кампаніі "Газпрам"
Шыльда на офісным будынку кампаніі Газпрам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійская карпарацыя страціла лідарскую пазіцыю ў рэйтынгу глабальных энергетычных кампаній S&P, праўда, другі радок у ім заняў "Лукойл".

МІНСК, 24 вер — Sputnik. ААТ "Газпрам" страціў першае месца ў глабальным рэйтынгу энергетычных кампаній S&P Global Platts Top 250 Global Energy Company Rankings.

Расія ў тройцы лідэраў

Першынство вярнуў сабе амерыканскі энергетычны гігант ExxonMobil. Аналітыкі вярнулі лідарства кампаніі з ЗША на фоне росту нафтавых катыровак і чаканага буму экспартных паставак.

Праект комплекса Газпрам - Sputnik Беларусь
Праект Газмпрама ў Мінску перагледзяць і, магчыма, зробяць таннейшым

Характэрна, што ExxonMobil аказвалася на чале рэйтынгу дванаццаць гадоў запар, пакуль у 2017 годзе кампанію не пацясніў "Газпрам".

Праўда, другое месца сярод сусветных энергетычных кампаній з гэтага часу належыць расійскаму "Лукойлу", які за адзін год палепшыў сваё становішча адразу на чатыры радкі.

Першую тройку замкнула таксама амерыканская кампанія Phillips 66, а вось "Газпрам" апусціўся на семнаццаты радок спісу. Сур'ёзны ўплыў на становішча расійскага гіганта ў рэйтынгу аказала судовая цяжба з украінскім "Нафтагазам", якая прывяла да блакавання актываў "Газпрама" ў Галандыі.

Пры складанні рэйтынгу S&P Global Platts аналітыкі ацэньваюць кошт актываў, выручку, прыбытак і вяртанне на інвеставаны капітал у кампаній, якія намінаваныя ў рэйтынгу.

Замест вакзалу — офісны цэнтр

У Беларусі ў расійскай кампаніі галоўным актывам з'яўляецца ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", якое фактычна кантралюе газа-транспартную сістэму краіны.

Пасля сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Расіі Аляксандр Лукашэнка ў тым ліку заявіў, што вырашана пытанне і з аплатай расійскага газу, які пастаўляецца ў Беларусь. Па стане на пачатак года Мінск плаціў 129 долараў за тысячу кубоў.

Праўда, у Беларусі ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" таксама вядомы з-за сваёй будоўлі ў сталіцы. На месцы знесенага аўтавакзала "Маскоўскі" ў Мінску павінен быў размясціцца "Газпрам Цэнтр".

Будаваць велізарны офісны цэнтр пачалі ў 2015 годзе і ўжо праз год будоўлю на ўзроўні катлавана замарозілі. У гэтым годзе ўказам прэзідэнта кампаніі падоўжылі тэрміны будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу да 2020 года.

У канцы сакавіка 2019 года на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўніцтва Газпрама пацвердзіла, што офіс расійскай кампаніі будзе пабудаваны. Пазней стала вядома, што быў зменены генеральны падрадчык будаўніцтва.

Дабудоўваць "Газпром Цэнтр" будзе італьянская фірма Codest, якая мае досвед працы на рынку Усходняй Еўропы.

Стужка навiн
0