МІНСК, 24 вер — Sputnik. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі расказала аб наступствах непагадзі ў рэспубліцы.
Цыклон "Фаб'ен" прыйшоў у Беларусь у ноч з нядзелі на панядзелак. З-за непагадзі на панядзелак і аўторак у рэспубліцы аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
"Па стане на 13:00 у шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці назіраліся кароткатэрміновыя адключэнні электразабеспячэння, зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў, у тым ліку на аўтамабілі, прыпаркаваныя пад дрэвамі і з парушэннем ПДР", — распавялі ў МНС у панядзелак.
Работнікі МНС і іншыя арганізацыі ўжо ажыццявілі 17 выездаў на ліквідацыю падзення дрэў. Пашкоджаны з-за дрэў былі два аўтамабілі і адна гаспадарчая пабудова. Пацярпелых няма.
"МНС нагадвае аб дзеючым штармавым папярэджанні Белгідрамета і заклікае ўсіх быць пільнымі, асцярожнымі, не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі, а ў выпадку выяўлення няштатнай сітуацыі неадкладна паведамляць пра гэта па нумарах 101 або 112!" — заключылі ў ведамстве.