"Трансформеры" — амерыканскі фантастычны баявік, зняты па гісторыям гульні кампаніі Hasbro і аднайменнага мультыплікацыйнага серыяла пра войны разумных робатаў, якія трансфармуюцца ў тэхніку. У гэтым годзе прадзюсары вырашылі выпусціць спін-оф гісторыі — "Бамблбі".
Дзеянне спін-офу "Трансформераў" разгортваецца ў 1987 годзе ў Каліфорніі. Робат Бамблбі бяжыць ад праследавацеляў і шукае прытулак. У той жа час юная Чарлі (Хэйлі Стайнфелд) знаходзіцца ў пошуках свайго лёсу. Выпадак сутыкае яе з робатам, і дзяўчына разумее, што на яе шляху апынулася "не простая і нячулая жалязяка".
Характэрна, што ў спін-оф Бамблбі трансфармуецца з Volkswagen Beetle, тады як у "папярэдніх наступных" серыях франшызы ён ужо "вырастае" ў Chevrolet Camaro.
На экраны спін-оф "Трансформераў" выйдзе ўжо 20 снежня гэтага года. Паводле прагнозаў экспертаў, фільм "Бамблбі" зможа паўтарыць поспех папярэдніх карцін франшызы і зарабіць у сусветным пракаце больш за 600 мільёнаў долараў.
Апошняя частка "Трансформераў" — "Апошні рыцар" — выйшла на экраны ў 2017 годзе і зарабіла больш за 605 мільёнаў долараў у сусветным пракаце.