https://bel.sputnik.by/20180925/Domracheva-izuchila-neskolko-priemov-karate-1037807371.html
Домрачава вывучыла некалькі прыёмаў каратэ
Домрачава вывучыла некалькі прыёмаў каратэ
Sputnik Беларусь
Цяпер легендарная біятланістка не толькі ўмее трапна страляць, але і валодае прыёмамі каратэ. Глядзіце на відэа, як чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка... 25.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-25T09:24+0300
2018-09-25T09:24+0300
2018-09-25T08:41+0300
у беларусі
відэа
спорт
мінск
дар'я домрачава
еўрапейскія гульні-2019
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103780/20/1037802017_4:0:1915:1080_1920x0_80_0_0_2855d688552deb423879871df325aeeb.jpg
24 верасня ў БДУФК прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках праекта Bright Team з удзелам чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па біятлону Дар'і Домрачавай. Трэніроўку па каратэ правёў сяміразовы чэмпіён Беларусі Андрэй Грыневіч. Да занятку далучыліся беларускія артысты і зоркі шоу-бізнесу Тэа, Артэміс Ахпаш, Анжаліка Пушнова і Таццяна Рудакоўская. Таксама на татамі выйшлі супрацоўнікі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў."Мне вельмі спадабалася паспрабаваць для сябе новы від спорту. Нам вельмі пашанцавала з выкладчыкам. Для сябе я вельмі многае адкрыла на сённяшнім занятку", — прызналася Домрачава.Яна выказала меркаванне, што біятланістам будуць карысныя заняткі па каратэ — яны дапамогуць развіць рэакцыю."Асабіста мне яны таксама спатрэбяцца ў якасці размінкі перад сваімі асноўнымі трэніроўкамі", — дадала Домрачава.Экс-біятланістка сказала, што будзе рада прыняць удзел і ў іншых трэніроўках.Праект Bright Team, накіраваны на папулярызацыю відаў спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў, стартаваў 1 жніўня. За паўтара месяца адбыліся некалькі цікавых спартыўных мерапрыемстваў, сярод якіх Bright Beach Soccer, Bright 3x3 Basketball і іншыя. Праект прадугледжвае далейшае правядзенне шэрагу сяброўскіх сустрэч.
https://bel.sputnik.by/20180724/domracheva-stala-pervym-zvezdnym-poslom-evropejskih-igr-2019-1036735453.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103780/20/1037802017_100:0:1819:1080_1920x0_80_0_0_0be6a88651e3fbf86edd7d791ab54d7c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спорт, мінск, дар'я домрачава, еўрапейскія гульні-2019
у беларусі, спорт, мінск, дар'я домрачава, еўрапейскія гульні-2019
Домрачава вывучыла некалькі прыёмаў каратэ
Цяпер легендарная біятланістка не толькі ўмее трапна страляць, але і валодае прыёмамі каратэ. Глядзіце на відэа, як чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка змяніла лыжню на татамі.
24 верасня ў БДУФК прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках праекта Bright Team з удзелам чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па біятлону Дар'і Домрачавай. Трэніроўку па каратэ правёў сяміразовы чэмпіён Беларусі Андрэй Грыневіч. Да занятку далучыліся беларускія артысты і зоркі шоу-бізнесу Тэа, Артэміс Ахпаш, Анжаліка Пушнова і Таццяна Рудакоўская. Таксама на татамі выйшлі супрацоўнікі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.
"Мне вельмі спадабалася паспрабаваць для сябе новы від спорту. Нам вельмі пашанцавала з выкладчыкам. Для сябе я вельмі многае адкрыла на сённяшнім занятку", — прызналася Домрачава.
Яна выказала меркаванне, што біятланістам будуць карысныя заняткі па каратэ — яны дапамогуць развіць рэакцыю.
"Асабіста мне яны таксама спатрэбяцца ў якасці размінкі перад сваімі асноўнымі трэніроўкамі", — дадала Домрачава.
Экс-біятланістка сказала, што будзе рада прыняць удзел і ў іншых трэніроўках.
Праект Bright Team, накіраваны на папулярызацыю відаў спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў, стартаваў 1 жніўня. За паўтара месяца адбыліся некалькі цікавых спартыўных мерапрыемстваў, сярод якіх Bright Beach Soccer, Bright 3x3 Basketball і іншыя. Праект прадугледжвае далейшае правядзенне шэрагу сяброўскіх сустрэч.